Сярод пераможцаў абласной віктарыны і прадстаўнікі Бераставіцкага раёна

Лента новостей

Завяршыўся абласны этап віктарыны “Усенародная барацьба ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гадоў”.
Удзел у ім прынялі больш за 40 конкурсных работ з усіх раёнаў вобласці.
Прыемна адзначыць, што з трох работ, накіраваных ад нашага раёна, дзве ўвайшлі ў лік лепшых і ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі Гродзенскага абласнога савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
За актыўны ўдзел у патрыятычнай акцыі і творчы падыход пры падрыхтоўцы адказаў на пытанні віктарыны фотаальбомам “Гісторыя сусветнага мастацтва” ўзнагароджаны Пётр Зайко, навучэнец групы № 23 Малабераставіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя перапрацоўчай прамысловасці.
Яшчэ адна ўдзельніца абласной віктарыны – адзінаццацікласніца Вялікабераставіцкай СШ Галіна Хоміч – атрымала ў падарунак фотаальбом “Беларусь” з серыі “Краіны Еўропы”. Яго Галіне ўручыла на лінейцы, прысвечанай заканчэнню навучальнага года, старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова.
Дарэчы, на апошніх школьных лінейках былі ўручаны граматы і падзячныя пісьмы раённага камітэта ГА “БРСМ” і раённага савета ветэранаў усім удзельнікам раённай віктарыны.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *