“Сяброўскі фэст-кірмаш” у Алекшыцах

Актуально Культура

IMG_3743 IMG_3753о IMG_3756о IMG_3769о IMG_3767о IMG_3764о IMG_3762о IMG_3761о IMG_3773о IMG_3775о IMG_3780о IMG_3778о IMG_3795о IMG_3800о IMG_3803о IMG_3805о IMG_3808о IMG_3813о IMG_3815о IMG_3831о IMG_3836о IMG_3839о IMG_3841о IMG_3855о IMG_3853о IMG_3852о IMG_3848о IMG_3844о IMG_3858о IMG_3860о IMG_3863о IMG_3869о IMG_3877о IMG_3916о IMG_3897о IMG_3894оСвята фальклору і рамёстваў “Сяброўскі фэст-кірмаш” сабрала ў аграгарадку Алекшыцы фальклорныя калектывы ўстаноў культуры і народных майстроў з усяго раёна. Гэта ўжо другая такая сустрэча аматараў народнай творчасці. У мінулым годзе фальклорны фэст упершыню правялі ў Старым Дворцы. Прысвячаўся ён народнаму святу Сёмухі і стаў выдатнай дэманстрацыяй таго, як на практыцы можна ўвасобіць работу па зберажэнні народнай спадчыны. Мерапрыемства знайшло водгук у гледачоў і ўдзельнікаў свята, аб’яднала ўсіх, хто любіць фальклорныя песні, самабытны народны гумар, беларускія гульні і абрады. Таму вырашана было зрабіць такія сустрэчы традыцыйнымі, каб і майстры, і фальклорныя калектывы маглі часцей дзяліцца сваімі творчымі дасягненнямі.

IMG_3887о IMG_3881оСвята ў Алекшыцах пачалося з тэатралізаванага шэсця ўдзельнікаў фэсту-кірмашу – дарослых і дзіцячых фальклорных калектываў, асобных выканаўцаў з устаноў культуры района, а таксама народных майстроў. На пляцоўцы перад мясцовым Домам культуры размясцілася выстава дэкаратыўных вырабаў народных умельцаў. Чаго тут толькі не было! Можна было ўбачыць і традыцыйныя тканыя посцілкі, вышываныя ручнікі, карціны, вязаныя кручком і пруткамі сурвэткі, цацкі, шалі і разьбяныя, скураныя, мастацкія творы, сучасныя вырабы з паперы і бісеру. Многія з майстроў самі прэзентавалі свае работы і давалі майстар-класы.
На выставе-кірмашы былі прадстаўлены вырабы Жанны Мінда (аг.Пархімаўцы), Сяргея Шляхоткі (г.п.В.Бераставіца), Святланы Бандарчык (аг.Масаляны), Галіны Красоўскай і Ірыны Даўгучыц (аг.М.Бераставіца), Аляксандра Камяка (аг.Алекшыцы), Марыі Данільчык (аг.Стары Дворац), Алы Максімчык (аг.Пагранічны), Святланы Лукашэвіч і Ірыны Дзямідзік (аг.Макараўцы) і іншых.
Бераставіцкім Домам рамёстваў была наладжана святочная латарэя з магчымасцю выйграць саламяныя і гліняныя сувеніры.
Асноўнае дзейства разгарнулася на сцэне перад Домам культуры, стылізаванай пад сялянскую хату. Алекшыцкія гаспадыні Лявоніха і Сымоніха шчыра віталі гасцей, прадстаўляючы іх гледачам. Сваёй творчасцю з мясцовымі жыхарамі падзяліліся народны ансамбль народнай песні РДК “Бераставіцкія музыкі”, фальклорны калектыў Пыхоўчыцкага ДСКП “Прамень” і яе ўдзельніца Рома Глябовіч, загадчыца Бераставічанскага клуба-бібліятэкі Вера Акуліч, дарослы і дзіцячы фальклорныя калектывы Малабераставіцкага ЦДК “Вясёлка” і “Званочкі”, а таксама выканаўца байкі Надзея Сяўко, дзіцячы калектыў “Рамонкі” Пархімаўскага ДкіВЧ, дарослы і дзіцячы калектывы Алекшыцкага ЦДК “Вясёлая бяседачка” і “Валошкі”, удзельніцы аматарскай творчасці Пагранічнага ЦДК Ала Максімчык, Яўгенія Дзяжко на чале з дырэктарам установы Юліяй Раманенкавай, народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” Макараўскага ДНК, ансамбль песні “Верацейцы” Старадварэцкага ДКіНТ. На свяце фальклору пабывалі таксама Несцерка, пан Быкоўскі і Паўлінка. У іх ролі выступілі дырэктар Старадварэцкага ДкіНТ Аляксандр Бутрыла, дырэктар Канюхоўскага СДК Алег Зайцаў і культарганізатар аддзела па рабоце з моладдзю РДК Алёна Варонік. Гаспадары свята прадэманстравалі вясельны абрад з удзелам вясёлых «цыганоў і цыганак» і з частаваннем гасцей святочным пірагом. Праводзіліся гульні і конкурсы.
Напрыканцы фэсту-кірмашу дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Алена Місюля ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў свята фальклору Падзячнымі лістамі і граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а прадстаўнікі сельгаскаааператываў уручылі калектывам і майстрам каштоўныя падарункі.
Падчас свята самыя маленькія алекшыцкія жыхары забаўляліся на атракцыёнах раённага Дома культуры – батуце і горцы.
“Сяброўскі фэст-кірмаш” у чарговы раз прадэманстраваў адметны каларыт і самабытнасць беларускай народнай фальклорнай спадчыны.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *