Сяброўская сустрэча па валейболе ў Малабераставіцкай сярэдняй школе

Образование Происшествия Спорт

20 кастрычніка ў рамках акцыі “Місія – жыць!” у Малабераставіцкай сярэдняй школе прайшла сяброўская сустрэча па валейболе. У госці да нас прыехалі прадстаўнікі РАНС Бераставіцкага райвыканкама. На старт выйшлі 3 каманды: настаўнікаў, вучняў 10-11 класаў і выратавальнікаў. Усіх прысутных прывітала дырэктар школы Надзея Валянцінаўна Сіцько, якая, дарэчы, узначаліла каманду настаўнікаў.

Спартыўны азарт, камандны дух, напал запалу – усё гэта было на турніры. У выніку праведзеных гульняў настаўнікі даказалі, што здольныя на многае, а школьнікі прадэманстравалі сапраўдную волю да перамогі. Месцы ў турніры размеркаваліся наступным чынам: першай стала каманда РАНС, другой – каманда вучняў, трэцяй – настаўнікаў. Але ніхто не лічыў сябе прайграўшым, бо самае галоўнае, што атрымаў кожны удзельнік спаборніцтваў – бадзёры настрой і пазітыўныя эмоцыі.

 — У нашай установе адукацыі вялікая ўвага ўдзяляецца фізічнаму выхаванню вучняў і ўмацаванню іх здароўя, — расказвае дырэктар Малабераставіцкай сярэдняй школы Надзея Валянцінаўна. — Такія сустрэчы ўжо сталі традыцыйнымі. Мы імкнёмся, каб кожны педагог удзяляў увагу свайму здароўю і фізічнай форме, таму што толькі асабістым прыкладам можна захапіць і павесці за сабой дзяцей. І мы шчыра верым, што ў нас ўсё атрымаецца.

Вольга Антановіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Малабераставіцкай сярэдняй школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *