— Вытворчы цэх “Бераставіца” ААТ “Молочный Мир” – значымае прадпрыемства для Бераставіцкага раёна, сюды ўкладваліся вялікія сродкі, — гаворыць начальнік цэха Анатоль Сідлярэвіч. – Тут функцыянуе сучасная эфектыўная экспартаарыентаваная вытворчасць, якая прыносіць валюту. І мы не спыняемся на дасягнутым, імкнемся ісці ў нагу з часам. У цэху працуюць каля 150 чалавек. Дзякуючы якасным характарыстыкам, малочная прадукцыя прадпрыемства задавальняе патрэбы спажыўцоў. Бераставіцкія сыры вядомы далёка за межамі нашай краіны. Значная частка вырабляемай прадукцыі пастаўляецца ў Расію. Высокая культура якасці адпаведна падмацавана сертыфікаванымі сістэмамі менеджменту якасці СТБ ІSО 9001 – 2009 і сістэмай менеджменту бяспекі СТБ 1470 – 2012 на падставе аналізаў рызыкі кантрольна — крытычных пунктаў. Вытворчыя магутнасці па перапрацоўцы сыравіны разлічаны на 100 тон у суткі, а па выпуску тлустых сычужных сыроў – на 10 тон у суткі. Цэх выпускае 10 найменняў сыру. Зараз вядзецца сертыфікацыя яшчэ аднаго новага гатунку – “Манаршага”. Экспартаарыентаваная прадукцыя цэха часта прадстаўляецца на міжнародных конкурсах, заваёўвае шмат узнагарод. Сучасныя тэхналогіі і залатыя рукі нашых землякоў падтрымліваюць гонар раёна. У маі гэтага года на Міжнароднай выстаўцы “Усерасійская марка” (Трэцяе тысячагоддзе) сыр сычужны “Альберы” быў адзначаны залатым знакам якасці. Зараз у цэху вядзецца капітальны рамонт абсталявання кацельні і рэканструкцыя салільнага аддзялення. Ніна Наддэ, фота аўтара
По прежнему актуален вопрос: когда же в районном центре, в котором производят сыр, можно будет этот сыр увидеть в ассортименте и купить на свой выбор?
Этот вопрос на страницах газеты (сайта) поднимался неоднократно. Может настал момент, чтобы на него ответить соответствующим лицам?