Сустрэча ў Бераставіцкім ліцэі прысвячалася 30-годдзю вываду войск з Афганістана

Лента новостей Общество

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага арганізавалі для навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя сустрэчу-напамін “Дарогамі Афганістана”, прысвечаную 30-годдзю вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.

Як паведаміла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі райбібліятэкі Валянціна Чыкун, на сустрэчу запрасілі ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане, воінаў-інтэрнацыяналістаў з г.п. В. Бераставіца Сяргея Гладкага і Віктара Відукова. Бібліятэкар Ірына Рожка расказала падлеткам пра падзеі 1979-1989 гадоў у Афганістане, пазнаёміла іх з літаратурай, прысвечанай гэтай тэме і прадстаўленай на выставе “Афганістан – ты боль маёй душы…”. Ветэраны-афганцы падзяліліся ўспамінамі аб суровых днях ваенных падзей, адказалі на пытанні навучэнцаў. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі мінутай маўчання ўсіх загінуўшых на афганскай вайне.

Падрыхтавала Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *