Дзень настаўніка ў гэтым навучальным годзе ў Малабераставіцкай СШ прайшоў пад дэвізам “Помнім мінулае, ганарымся сучасным, клапацімся пра будучае”. Пад час святкаваня самага дарагога свята для настаўнікаў і вучняў ва ўстанове адукацыі адбылася сусрэча трох пакаленняў настаўнікаў. На працягу ўсяго дня удзячныя вучні віншавалі настаўнікаў школы. Ацаніць працу педагога можна па выніках яго вучняў. Педагагічны калектыў Малабераставіцкай СШ – гэта аднадумцы, творчыя і адданыя сваёй працы настаўнікі, вучні якіх неаднаразова становяцца пераможцамі і прызёрамі алімпіяд, творчых і інтэлектуальных конкурсаў.
З цеплынёй былыя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы, успаміналі вучняў, кіраўнікоў установы, цікавыя і нават кур’ёзныя выпадкі са школьнага жыцця на імправізаваным педсавеце “А помніце …”.
Старшакласнікам школы выпала магчымасць пабыць настаўнікамі і правесці свой любімы ўрок. Спадзяемся, што сярод іх будуць будучыя настаўнікі нашай школы. Трэба адзначыць, што сярод 22 настаўнікаў школы 8 — былыя выпускнікі Малабераставіцкай СШ.
Тры пакалення настаўнікаў сустрэліся ў актавай зале на канцэртнай праграме, якую падрыхавалі вучні школы. Музычныя нумары вызначаліся ўзнесласцю і шчырасцю.
Вольга Гурская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Малабераставіцкай СШ