Напярэдадні Дня памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў прайшла традыцыйная сустрэча былых воінаў — інтэрнацыяналістаў з кіраўніцтвам раёна.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане, першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама В.У.Хелскі падзякаваў ім за мужнасць і стойкасць пры выкананні інтэрнацыянальнага воінскага абавязку, за працоўную доблесць у мірны час. З нагоды памятнай даты Падзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта атрымалі воіны – інтэрнацыяналісты А.У.Сапуноў, К.Л.Раманчук і А.Р.Вабішчэвіч.
Раённы ваенны камісар С.У.Гішман уручыў медаль “20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана” В.І.Ільючку, які ў гэтым годзе прыняты на ўлік ў раённы ваенны камісарыят як былы воін – інтэрнацыяналіст.
На сустрэчы таксама былі абмеркаваны надзённыя пытанні і праблемы, якія хвалююць воінаў – інтэрнацыяналістаў.
Ірына МІКЛ