Супрацоўнікі ваеннага камісарыята наведалі з падарункамі прыёмную сям’ю

Лента новостей

img_0244Святочныя віншаванні і падарункі атрымалі напярэдадні Новага года і дзеці з прыёмнай сям’і Івана і Галіны Кашлявікаў з аграгарадка Стары Дворац.

30 снежня ў госці да іх завіталі начальнік адасобленай групы Бераставіцкага раёна Віталій Ігнатовіч і намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне ваеннага камісарыята Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў Валерыян Сяргееў.

У прыёмнай сям’і Кашлявікаў выхоўваецца цяпер трое дзетак – Наталля, Алена і Аляксей Дабрыёглы. Прадстаўнікі ваеннага камісарыята ўручылі дзяўчынкам наборы касметыкі, а іх малодшы брат атрымаў развіваючую гульню-канструктар.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *