Сузор’е працаўніц і мнагадзетных мам СВК “Макараўцы”

Лента новостей

Жанэт Петрасян
У СВК “Макараўцы” імкнуцца развіваць жывёлагадоўлю. У мінулым годзе тут пабудавалі цялятнік, зараз узводзіцца малочнатаварны комплекс на 777 галоў дойнага статка. Рост валавой вытворчасці малака ў гэтай гаспадарцы склаў за студзень 107,6% у параўнанні з такім жа месяцам мінулага года, а мяса буйной рагатай жывёлы – 106,4%. У жывёлагадоўлі, вядома, хлеб нялёгкі, але жанчыны СВК “Макараўцы” не толькі добра працуюць, многія з іх яшчэ і мнагадзетныя мамы. Можна сказаць, што на такіх руплівых вясковых жанчынах трымаецца свет. Пасля нялёгкага працоўнага дня яны знаходзяць ў сабе сілы рабіць дом утульным, саграваць сваім цяплом дзяцей, выхоўваць іх так, каб яны выраслі самастойнымі і паспяховымі людзьмі.
Ганна Кажанеўская
Загадчыца малочнатаварнага комплексу “Лішкі” Марыя Ганчар умее аб’яднаць свой калектыў. У яе, вопытных жывотнавода Алены Скулкінай, аператара машыннага даення Анжалікі Куцай і цялятніцы Алены Ярашук шмат агульных інтарэсаў. У Марыі і Анжалікі па трое дзяцей, а ў Алены – чацвёра. Яны заўсёды падтрымліваюць адна адну.
Марыя Ганчар (справа) з Анжалікай Куцай, Аленай Ярашук і Аленай Скулкінай
Такія ж шчаслівыя ў дзецях загадчыца МТК “Макараўцы” Аксана Мартыш –у яе іх трое, а ў аператара гэтага комплексу Святланы Яновіч чацвёра. Разам з лабарантам Янінай Зайко, якая аддала любімай працы ўжо 28 гадоў, яны складаюць зладжаную каманду.
Па трое дзяцей нарадзілі і выхавалі загадчыца МТК “Глебавічы” і комплексу “Спецгас” Ганна Кажанеўская і Жанэт Петрасян. Яны выдатныя гаспадыні. А слаістая выпечка ў “беларускай армянкі” з прыгожым іменем Жанэт, якая з сям’ёй пераеехала ў гэтыя маляўнічыя мясціны 12 гадоў таму з далёкай Арменіі, такая, што пальчыкі абліжаш! Сама каштавала. І скажу – у магазіне такую не купіш!
Аксана Мартыш са Святланай Яновіч і Янінай Зайко
А якія гэтая жанчына гатуе смачныя нацыянальныя стравы, ведаюць многія ў гаспадарцы. Яна ахвотна дзеліцца з мясцовымі жыхаркамі адмысловымі рэцэптамі.
Шчасця ў кожны дом вам, дарагія жанчыны!
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *