Страшныя крокі вайны

Лента новостей

Няпоўных дзесяць год споўнілася тады Ніне Піліпаўне Марцуль з Вялікай Бераставіцы, як першыя выбухі снарадаў і бомбаў нагадалі аб пачатку самай жорсткай і кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва. Малой дзяўчынцы здавалася тады, нібыта раптам зніклі ўсе яркія летнія фарбы, а ўсё навокал было памалявана ў чорны колер. Страх агарнуў  і дарослых, і дзяцей. Ён, як злавесны цень, крочыў за імі паўсюдна.
Баяліся кульгавага немца, які  кіраваў спіртзаводам у Кузьмічах і часта праязджаў праз вёску Эймінаўцы. Асабліва мужчыны страшыліся сустрэчы з ім, бо не дай Бог, не скінеш своечасова шапкі, адразу “пачастуе” гумай.
Баяліся самалётаў з крыжамі ў небе. Хоць часамі дзіцячая дапытлівасць перасільвала страх.
-Аднойчы мы, дзяўчынкі,- кажа Ніна Піліпаўна,–вырашылі сха-дзіць да падбітых танкаў, якія віднеліся непадалёку за вёскай, на балоце. Хацелася паглядзець, што ў іх ў сярэдзіне. Мне яшчэ галаву прыціснула, як у люк залазілі.  Раптам бачым самалёты ў небе з крыжамі… Як жа ўзрадаваліся нашы мамы, калі мы ўцалеўшыя прыбеглі дамоў.
-Мы жылі на хутары,- успамінае далей Ніна Піліпаўна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *