Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч сустрэўся з маладымі спецыялістамі аграпрамысловага комплексу

Лента новостей

7 снежня прайшла сустрэча старшыні райвыканкама Антона Кулісевіча з маладымі спецыялістамі аграпрамысловага комплексу раёна.
Арганізаваў яе аддзел арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама па ініцыятыве самога Антона Станіслававіча, паколькі старшыня райвыканкама зацікаўлены ў тым, каб кадравы патэнцыял раёна папаўняўся граматнымі спецыялістамі, каб адпрацаваўшы час абавязковага размеркавання, маладыя спецыялісты заставаліся на Бераставіччыне.
Да таго ж, гэта сустрэча мела на мэце высветліць, якія існуюць праблемы ў перыяд адаптацыі маладых спецыялістаў і як яны вырашаюцца на месцах.
Для гэтага было праведзена ананімнае анкетаванне прысутных пра ўмовы працы, адпачынку, магчымасці ўдасканальвання прафесійнага вопыту і арганізацыю вольнага часу.
Сустрэча прайшла ў форме адкрытага дыялогу. Старшыня райвыканкама расказаў пра Бераставіцкі раён, пра сябе, пра ўмовы працы, якія ствараюцца для маладых спецыялістаў. Кожны з прысутных таксама прадставіўся, паведаміў, якую навучальную ўстанову закончыў і як яго сустрэлі на першым працоўным месцы.
Своеасаблівы тэст на прыярытэты ў працы паказаў, што першае месца па важнасці маладыя спецыялісты аддаюць узаемаадносінам у калектыве, а ўжо потым заработнай плаце і графіку работы. Менавіта гэта яшчэ раз пацвердзіла той факт, што будучая аддача ад маладых спецыялістаў залежыць ад таго, як іх сёння прынялі ў калектыве.
Маладыя спецыялісты задалі кіраўніку раёна шэраг пытанняў, на некаторыя з іх яны атрымалі адказ адразу, а іншыя яшчэ будуць вырашаны пасля далейшага вывучэння.
Фармат сустрэчы задаволіў маладых людзей, ім было прыемна, што старшыня райвыканкама знайшоў час у сваім шчыльным графіку на размову з імі. Тым больш, што Антон Станіслававіч паабяцаў праводзіць такія сустрэчы два разы ў год.
А ў самы бліжэйшы час кіраўнік раёна плануе сустрэцца і з маладымі спецыялістамі з іншых сфер дзейнасці.
Ірына МІКЛАШ



2 комментария по теме “Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч сустрэўся з маладымі спецыялістамі аграпрамысловага комплексу

  1. Я с вами Александр полностью согласно, но в Берестовице есть места отдыха, а по раену в некоторых агро городках вообще нет ничего!!! И какое это возрождение села????

  2. Мне кажется, что самый больной вопрос, который волнует молодых специалистов — это отсутствие в Берестовице (не говоря уже про район) мест культурного отдыха для молодежи. Выйти абсолютно некуда. Дискотека для школьников не в счет.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *