Старт палявым работам на Бераставіччыне дадзены

Лента новостей

IMG_2685Старт палявым работам у гэтым годзе    дадзены аператыўна. Сама прырода паклапацілася дапамагчы ў добрай справе чалавеку – зіма загадзя саступіла свае правы вясне, і аграрыі скарысталіся такой удалай магчымасцю. Прачнуліся палі ад доўгага сну, глеба хутка саспела для своечасовай апрацоўкі. Людзі стараюцца рацыянальна выкарыстоўваць час, каб зямля не перасохла. Пачатак палявых работ – па-сапраўднаму адказная пара для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Нездарма ў народзе кажуць, што веснавы дзень год корміць.
У павышэнні культуры земляробства і захаванні сучасных тэхналогій важная роля належыць закрыццю вільгаці. Аграномы – людзі творчыя, яны параўноўваюць ваду ў глебе з крывёй у жывым арганізме. Яна харчуе расліны, дастаўляе ім спажыўныя рэчывы з глебы. А збожжавыя культуры патрабавальныя, яны “любяць”, каб захоўваліся адпаведныя агратэхнічныя прыёмы, і калі ўсё зроблена на сумленне, аддзячваюць рупліўцам добрым ураджаем.
Для кожнага канкрэтнага поля з улікам усіх фактараў трэба знайсці правільнае аптымальнае рашэнне, каб яно аддало каштоўным хлебным раслінам свой патэнцыял, упэўнены раслінаводы ў СВК “Малабераставіцкі элітгас” (на здымку). Разам з намеснікам старшыні па раслінаводстве, вопытным спецыялістам Аляксандрам Шыплюком, аграномам Таццянай Лойша мы пабывалі на полі, дзе працаваў на сваім МТЗ-1221 з агрэгатам КПС-6 сапраўдны майстар сваёй справы Андрэй Леанчук. Ужо больш за два дзясяткі гадоў прысвяціў ён працы ў сельскай гаспадарцы.
У раслінаводаў вялікі фронт работ. Пад азімыя ў гэтай гаспадарцы адведзена ўсяго 1500 гектараў, з іх 510 – пад пшаніцу, 690 – пад трыцікале і 300 – пад рапс. Немалы клін зоймуць і яравыя – 945 гектараў. Авёс намечана пасеяць на 40 гектарах, ячмень зойме 250 гектараў, пшаніца – 140 і кукуруза – 515 гектараў.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *