Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага аб’яўлены абласны конкурс «На лепшую самаробную кнігу».
Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання праз творчасць і фантазію, развіцця і падтрымкі навыкаў асоб, якія захапляюцца літаратурна-мастацкай творчасцю і выяўленчым мастацтвам, стымулявання і стварэння ўмоў для рэалізацыі творчай актыўнасці сярод насельніцтва Гродзеншчыны ў межах 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Конкурс разлічаны на тэрмін з 1 красавіка па 1 верасня 2017 года.
Паўдзельнічаць у незвычайным конкурсе можа любы жыхар Гродзеншчыны, незалежна ад узросту, роду заняткаў ці ўзроўню адукацыі. Галоўнае патрабаванне да конкурснай працы – творчы падыход і адмова ад камп’ютарных тэхналогій у стварэнні кніжкі. Работы афармляюцца толькі на беларускай мове. Друкаваныя і складзеныя ў фотаальбомы ці канцылярскія папкі працы не будуць прыняты да разгляду журы.
Прэзентацыя калекцыі лепшых самаробных кніг і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца падчас правядзення Міжнародных ХХІ Гарадзенскіх навуковых чытанняў “Ад першай сцяжынкі Францыска Скарыны” ў верасні 2017 года.
Калі Вы творчая асоба, захапляецеся літаратурай і выяўленчым мастацтвам, запрашаем Вас прыняць удзел у конкурсе. Мы чакаем Вашы работы да 1 жніўня 2017 года. Свае самаробныя кніжкі можна прадставіць як у ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М Кавалеўскага”, так і ў любую сельскую бібліятэку нашага раёна.
З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца на сайце Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага – http://berest-lib.blogspot.com.by/. Даведкі па тэлефоне 2-11-08.
Алена Огер, загадчык
аддзела бібліятэчнага
маркетынгу і работы
з фондам