“Старонкі гэтых кніг – гісторыя вайны”

Лента новостей

03– назва кніжнай выставы, якая дзейнічае ў чытальнай зале філіяла “Дзіцячая бібліятэка” Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кава­леўскага. Напярэдадні 75-год­дзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі правялі для наведвальнікаў першага атрада прышкольнага аздараўленчага лагера Вялі­­кабераставіцкай СШ “Дружба” кніжны агляд, пазнаёмілі юных чытачоў з творамі беларускіх і рускіх аўтараў, на старонках якіх ажываюць падзеі ваенных гадоў (на здымку).
Бібліятэкары і настаўнікі разумеюць, як важна з дзяцінства выхоўваць у вучняў павагу да трагічнага ваеннага мінулага нашай краіны, расказваць падрастаючаму пакаленню пра тую, вельмі дарагую цану, якую заплаціў беларускі народ за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. У тым ліку і праз кнігі.
Загадчык філіяла Акса­на Кум­пель пазнаёміла пачат­коўцаў з літаратурай, прад­стаўленай на выставе. Най­перш, гэта новая серыя “Дзе­ці вайны”, творы якой распавядаюць аб дзіцячых лёсах, абпаленых вайной. Цікавасць уяўляюць кнігі Фелікса Баторына “Чорны год”, Міколы Маляўкі “Беражыце шыпшыну”, Казіміра Камейшы “Курганны звон”, Леаніда Леановіча “Партызанская мадонна”, Ніны Галіноўскай “Няма даравання вайне”, Міхася Пазнякова “Хлеб для партызанаў”, Міколы Чарняўскага “На плошчы памяці маёй”, Анатоля Зэкава “Параненая памяць” і інш.
Асобным падраздзелам прад­стаўлены творы пісьменнікаў-франтавікоў Канстанціна Сімана­ва, Васіля Быкава, Івана Чыгрынава, Алеся Адамовіча, Івана Сяркова, а таксама вядомыя зборнікі апавяданняў “Ніколі не забудзем”, “Побач з бацькамі”, “Малыя героі Вялікай вайны”.
З трапяткім пачуццем юныя наведвальнікі гарталі старонкі рэспубліканскай кнігі “Памяць”, хронікі ваенных падзей на Гро­дзеншчыне пад назвай “Рэха чэрвеня 41-га” і іншых навукова-папулярных энцыклапедый пра вайну.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *