“Спяшайцеся рабіць дабро!

Лента новостей

– акцыя пад такой назвай праходзіла з 1 сакавіка па 1 чэрвеня ў Малабераставіцкай сельскай бібліятэцы. Чытачы– і маленькія, і дарослыя– актыўна далучыліся да яе, прыняўшы ўдзел у зборы дзіцячых кніг для выхаванцаў Бераставіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку.
Было сабрана каля 70 экзэмпляраў кніг, разлічаных на розны ўзрост. Прычым усе творы на беларускай мове. Менавіта такая і была задумка ў бібліятэкараў, паколькі сёння ў краіне праходзіць акцыя “Чытаем па-беларуску”, аб’яўленая яшчэ летась рэдакцыямі часопісаў “Бярозка” і “Бібліятэка прапануе” з мэтай захавання роднай мовы.
Дзеткам з прытулку спадабаліся яркія, багата ілюстраваныя кніжкі, якія бібліятэкары падарылі ім у Міжнародны дзень абароны дзяцей. Сярод кніг – як новыя выданні, так і творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, прынесеныя чытачамі з хатніх бібліятэк.
–Многія нашы чытачы перадалі ў дар не толькі кнігі на беларускай мове, але і на рускай,– гаворыць загадчыца Малабераставіцкай СБ Галіна Рэйшаль,– і не па адной, а адразу па некалькі кніг. Мы вельмі ўдзячны найбольш актыўным з іх. Гэта сем’і Красоўскіх, Карытка, Лебедзь, Грынюк, Заміроўскіх, Рэйшаль, Валюжэніч, Сянюта і інш.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *