Справа сапраўдных мужчын

Лента новостей

Дзень абаронцаў Айчыны – гэта дзень, у які мы традыцыйна віншуем усіх мужчын – абаронцаў сваёй Радзімы, сям’і, жанчын і дзяцей.
Большасць прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва праходзіць праз службу ў арміі, набывае навыкі сапраўдных абаронцаў у час тэрміновай воінскай службы. А некаторыя мужчыны прысвячаюць гэтай справе ўсё жыццё, выбіраюць яе ў якасці сваёй прафесійнай дзейнасці.
На пагранічнай заставе “Мінчыкі” служаць па кантракту старшы інспектар, старшы прапаршчык Ігар Вітальевіч Шалкевіч, камандзір аддзялення, старшы сяржант Сяргей Васільевіч Лапаног, старшы інспектар, прапаршчык Раман Раманавіч Кулініч (на здымку).
І.В.Шалкевіч з сям’і ваеннаслужачага, працягвае сямейныя традыцыі і ўжо 25 гадоў нясе воінскую службу, прычым, 16 апошніх гадоў – на заставе “Мінчыкі”. За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў ён прадстаўлены да ўзнагароджання Падзячным пісьмом Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Старшы сяржант С.В.Лапаног уладкоўваўся на заставу на цывільную пасаду, але калі прапанавалі службу па кантракту, ахвотна выбраў прэстыжную пагранічную службу і ўжо 5 гадоў працуе на заставе.
6 гадоў разам з таварышамі па заставе аберагае рубяжы нашай Радзімы і прапаршчык Р.Р.Кулініч, ён застаўся ў пагранічных войсках пасля праходжання тэрміновай службы.
Мужныя, адказныя і сумленныя, гэтыя мужчыны з гонарам выконваюць свае прафесійныя абавязкі і лічаць сваю работу сапраўднай мужчынскай справай.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *