Спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка» прайшла ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Бераставіцкі”

Актуально Общественные объединения

19 мая члены Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі адзначылі Дзень піянерскай дружбы. Да гэтага дня ў піянерскіх дружынах традыцыйна быў прымеркаваны шэраг святочных мерапрыемстваў. У рамках Тыдня піянерскай дружбы ва ўстановах адукацыі адбыліся працоўныя дэсанты да помнікаў і абеліскаў, гульні-падарожжы, урачысты прыём у піянеры і акцябраты. На раённым узроўні піянеры адзначылі сваё свята спартыўна-патрыятычнай гульнёй “Зарнічка”, якая прайшла 17 мая ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Бераставіцкі”.

Піянерскія атрады ўстаноў адукацыі сабраліся разам, каб выпрабаваць свае сілы ў разнастайных конкурсах і проста сустрэцца з сябрамі, бо піянерская арганізацыя раёна – адна вялікая і дружная сям’я.

Выпрабаванні, падрыхтаваныя арганізатарамі конкурсу, чакалі хлопчыкаў і дзяўчынак сур’ёзныя: гэта страявая падрыхтоўка, турысцка-спартыўная паласа перашкод, конкурсы “Снайпер”, “Пападзі ў цэль”, “Бяспека на вуліцах і дарогах”, “Эрудыт”, акрамя таго, неабходна было падрыхтаваць візітную картку піянерскай дружыны і фотагазету.

З юнацкім запалам піянерскія атрады змагаліся за перамогу ў кожным конкурсе.

Лепшымі ў страявой падрыхтоўцы сталі піянеры з гімназіі п.Пагранічны, на другім месцы – атрад Канюхоўскага дзіцячага сада – СШ, трэцяе месца заняла каманда Малабераставіцкай СШ.

У конкурсе “Візітная картка піянерскай дружыны” найбольш ярка выступілі хлопчыкі і дзяўчынкі з Алекшыцкай СШ, другое месца занялі піянеры Пархімаўскай БШ, трэцяе – Паплаўскага дзіцячага сада – БШ.

Конкурс эрудытаў праходзіў у тэставай форме па пытаннях, звязаных з гісторыяй піянерскай арганізацыі. Лепшыя веды паказалі Дзмітрый Носка (Вялікабераставіцкая СШ) – 1-е месца, Анжаліка Ігнатовіч (Вялікабераставіцкая СШ) – 2-е месца і Анастасія Кляўцова (гімназія п.Пагранічны) – 3-е месца. У камандным заліку лепшы вынік у піянераў з Вялікабераставіцкай СШ, другі – гімназіі п.Пагранічны, трэці – Канюхоўскага дзіцячага сада – СШ.

У конкурсе “Бяспека на вуліцах і дарогах” неабходна было здаць залік супрацоўніку аддзялення ДАІ па правілах дарожнага руху. Перамогу ў ім атрымала каманда Вялікабераставіцкай СШ, на другім месцы – Кватарскі дзіцячы сад – БШ, на трэцім – Канюхоўскі дзіцячы сад – СШ.

Лепшымі снайперамі (гульня “Дартс”) сталі піянеры з Пархімаўскай БШ, другое месца заняў атрад Канюхоўскага дзіцячага сада — СШ, трэцяе – Макараўскага дзіцячага сада-СШ. У індывідуальным заліку лепшы вынік у Вадзіма Патоцкага (Макараўскі дзіцячы сад –СШ), другі – у Паўла Капіцы (Канюхоўскі дзіцячы сад — СШ), трэцім стаў Аляксандр Александровіч (Кватарскі дзіцячы сад – БШ).

У конкурсе “Пападзі ў цэль” найбольш метка кідалі гранату піянеры гімназіі п.Пагранічны, на другім месцы атрад Старадварэцкага дзіцячага сада-БШ, на трэцім – Канюхоўскага дзіцячага сада-СШ.

Найбольш ярка прадставілі цікавыя справы сваёй піянерскай дружыны ў конкурсе фотагазет піянеры Канюхоўскага дзіцячага сада –СШ, на другім месцы – гімназія п.Пагранічны, на трэцім – Макараўскі дзіцячы сад – СШ.

І, безумоўна, самым складаным і цікавым конкурсам стала турысцка-спартыўная паласа перашкод. Перамогу ў ім атрымаў атрад Вялікабераставіцкай СШ, другое месца занялі піянеры Алекшыцкай СШ, трэцяе – Малабераставіцкай СШ.

Па выніках усіх конкурсаў быў вызначаны пераможца спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”. Ім стаў атрад Канюхоўскага дзіцячага сада – СШ, другое месца заняла каманда гімназіі п.Пагранічны, трэцяе месца ў Вялікабераставіцкай СШ.

Пераможцы гульні атрымалі граматы і падарункі ад аддзелаў адукацыі і па справах моладзі райвыканкама, пераможцы ў асобных відах узнагароджаны граматамі.

Ірына Міклаш, фота аўтара

На здымках: эпізоды гульні; каманда-пераможца з Канюхоўскага дзіцячага сада — СШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *