9 ліпеня на базе пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада абласнога ўпраўлення МНС прайшлі спаборніцтвы санітарных дружын. У в.Тарусічы Гро-дзенскага раёна сабралася 18 каманд вобласці. Наш раён прадстаўляла санітарная дружына СВК “Цецяроўка”. Як і ў раённых спаборніцтвах, камандам-удзельніцам неабходна было паказаць уменне карыстацца табельнай маёмасцю. У ачагах камбінаванага, хімічнага і інфекцыйнага паражэння ставілася мэта прадэманстраваць свае веды і ўменні па аказанню неадкладнай дапамогі. Сандружына СВК “Цецяроўка” паказала добрыя вынікі ў спаборніцтвах. Так, у хімічным ачагу яны былі першымі, а ў агульнакамандным заліку па колькасці балаў занялі восьмае месца.
Алена Рыжко