Спаборнічалі сандружыны Бераставіцкага раёна

Лента новостей

У суботу, 2 чэрвеня, лясны масіў каля дзіцячага аздараўленчага лагера “Бераставіцкі” зноў, як і штогод у гэты час, нагадваў своеасаблівы шпітальны гарадок. На вучэннях-спаборніцтвах санітарныя дружыны раёна ўдасканальвалі тэарытычныя веды і практычныя навыкі.

… Пастраенне. Здача рапартаў. І вучэнні-спаборніцтвы распачаліся. Сандружынніцы і сандружыннікі – прыема, дарэчы, што ў складзе дружын ёсць і мужчыны – працавалі ў камбінаваным, хімічным, інфекцыйным ачагах, дзе распараджаліся ўрачы Алег Сарока, Андрэй Богуш, Святлана Белашова, а Людміла Дзешка ацэньвала дзеянні ў шпітальным аддзяленні. Уменне аказаць першую медыцынскую дапамогу, падлічыць пульс, зрабіць кампрэс або ін’екцыю, адабраць пробу паветра, прыгатаваць дэзраствор, правесці дэзінфекцыю… Усё гэта, і яшчэ многае іншае,  улічвалася ўрачамі. А тэарытычныя веды сандружыннікаў ацэньвала намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Яніна Скрундзеўская.

У вучэннях-спаборніцтвах удзельнічала 12 сандружын. Хто ж паказаў сябе найбольш дасведчаным, аказваў дапамогу хутка і ўпэўненна?

У камбінаваным ачагу асабліва граматна і зладжана дзейнічала сандружына аграфірмы “Стары Дворац”, у хімічным – сандружына СВК “Алекшыцы”, інфекцыйным – СВК “Макараўцы”, а ў шпіталі – СВК імя Варанецкага. З падручнымі сродкамі найбольш граматна ўпраўляліся члены сандружыны СВК “Цецяроўка”.

Лепшым камандзірам санітарнай дружыны была прызнана Ала Віхарава (Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй), а лепшым камандзірам звяна – Валянціна Сноп (СВК “Алекшыцы”). Аляксандр Бушык (СВП “АграМір”) здолеў даказаць, што можа называцца лепшым сандружыннікам.

А яшчэ быў конкурс рэфератаў, якія рыхтаваліся ў асноўным на тэму здаровага ладу жыцця. Прызавыя месцы ў ім  прысуджаны адпаведна сандружынам РУСП “Масаляны”, Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага ліцэя, СВК “Цецяроўка”.

… І вось конкурс завяршыўся. Падведзены яго вынікі, і старшыня райвыканкама Антон Кулісевіч уручыў узнагароды пераможцам.

Першае месца было прысуджана санітарнай дружыне СВК “Цецяроўка” (старшыня Віктар Піўко, урач агульнай практыкі Пагранічнай амбулаторыі Тамара Сідорык) – дарэчы, летась гэтыя ж  сандружынніцы таксама былі пераможцамі. Другое месца падзялілі паміж сабой сандружыны СВК “Пархімаўцы” (старшыня Уладзімр Анішчык, загадчыца мясцовага ФАПа Ніна Калеснік) і СВК “Малабераставіцкі элітгас” (старшыня Анатоль Коханаў, загадчык амбулаторыі Ігар Шуціла). Трэцяе месца дасталося камандзе сандружыніц РУСП “Масаляны” (дырэктар Алег Антушэвіч, загадчыца мясцовым ФАПам Наталля Івашкевіч). Сандружыны-пераможцы былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі, а каманда сандружынніц з СВК “Цецяроўка” яшчэ і Пераходным Кубкам.

Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *