Скандынаўскую хадзьбу развіваюць у Канюхах

ЗОЖ, профилактика Образование

Скандынаўская хадзьба — від фізічнай актыўнасці, у якім выкарыстоўваюцца пэўная методыка заняткаў і тэхніка хадзьбы пры дапамозе адмыслова распрацаваных палак. Дадзены від хадзьбы стаў вядомы параўнальна нядаўна, але ўжо паспеў набыць прыхільнікаў. Скандынаўская хадзьба -універсальны від фізічнай актыўнасці, які не патрабуе стварэння якіх-небудзь асаблівых умоў і набыцця дарагога абсталявання. Вось і ў Канюхоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе прайшлі спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе ў рамках акцыі “Спорт для ўсіх”. Вучням спадабалася гэта мерапрыемства, дзеці паказалі добрую падрыхтоўку. Сярод вучняў VII-VIII класаў першая месца заняў Мікіта Раманчук, сярод дзяўчынак лепшай стала Дар’я Васільчанка. Гэтыя вучні прадстаўлялі наш раён на абласным этапе спаборніцтваў. Дарэчы, гэта мерапрыемства вельмі спадабалася не толькі дзецям, але і дарослым. Таму плануецца правесці спаборніцтва па скандынаўскай хадзьбе сярод бацькоў і настаўнікаў. Усе ведаюць, як шмат часу дзеці праводзяць у сядзячым становішчы — у школе за партай, а дома, робячы ўрокі. Хадзьба дапаможа лепшаму кровазвароту, а, значыць, і поспехах у вучобе, дзякуючы актыўнаму прыліву крыві да галавы. Скандынаўская хадзьба палепшыць апорна-рухальны апарат, паказана пры залішняй вазе, дэпрэсіі, вегетасасудістай дыстаніі. Павялічваецца стрэсаўстойлівасць, паляпшаецца настрой у цэлым у дзяцей. І гэта далёка не поўны спіс. А самай лепшай умовай для заняткаў будзе добрая кампанія — з ліку аднагодкаў або сям’і, бо гэта цудоўная нагода выбрацца на прыроду ў выхадны дзень. Заняткі па скандынаўскай хадзьбе ідуць на карысць кожнаму, хто імкнецца падтрымліваць актыўны лад жыцця. Люцына Рукша, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Канюхоўскага ясляў-сада –сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *