“Скажам жыццю – ТАК!”

Лента новостей

— пад такой назвай 1 снежня ў раённым Доме культуры прайшла акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Перад старшакласнікамі Вялікабераставіцкай СШ і навучэнцамі Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя выступілі ўдзельнікі маладзёжнай агітбрыгады і мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры. Яны ў чарговы раз напомнілі маладым людзям пра небяспеку, якую нясуць СНІД і легкадумныя адносіны да свайго здароўя.

Валанцёры атрада “Добрае сэрца” раздавалі прысутным інфармацыйныя матэрыялы па прафілактыцы ВІЧ — інфекцыі і запрашалі выказаць сваё меркаванне і напісаць на спецыяльным палатне працяг выказвання “Жыццё – гэта…”

Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства ў зале была прадстаўлена выстава плакатаў раённага конкурсу “Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне”, арганізаванага раённым камітэтам БРСМ і аддзелам па справах моладзі райвыканкама.

Ірына МІКЛАШ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *