Семінар-практыкум класных кіраўнікоў прайшоў у Малабераставіцкай СШ

Культура Образование Общество

З мэтай вызначыць шляхі і спосабы ўдасканалення работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў 17 лістапада класныя кіраўнікі Малабераставіцкай СШ сабраліся на метадычнае аб’яднанне. У час работы  семінара-прктыкума “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне – прыярытэтны напрамак у выхаваўчай рабоце класнага кіраўніка” ў вучэбна-метадычным блоку  былі разгледжаны асноўныя напрамкі і актуальныя праблемы грамадзянска-патрыятычнага выхавання. 

 У практычным блоку класны кіраўнік Я.Ю. Пануфнік расказаў пра сістэму работы  па грамадзянска-патрыятычным выхаванні, па сацыялізацыі падапечных у замяшчальных сем’ях.  А   класны кіраўнік 4 класа В.Р. Бурак падзялілася вопытам работы па ўключэнні навучэнцаў у мерапрыемствы, прысвечаныя Году навукі, у тым ліку ў рамках эксперыментальнай дзейнасці.

У рамках работы метадычнага аб’яднання  была праведзена панарама адкрытых мерапрыемстваў: інфармацыйная гадзіна “Повязь часоў – беларускі ручнік”(класны кіраўнік 10 класа Н.В. Мядзелка) на базе народнага музея “Вытокі”. Класны кіраўнік 5 класа Р.У. Мышко прадставіў фрагмент класнай гадзіны “Беларускі ручнік” (на здымку), а класны кіраўнік 8 класа Т.У. Кердоль запрасіла на класную гадзіну “ Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, якая праходзіла ў форме інтэлектуальнай гульні. Усе праведзеныя мерапрыемсвы садзейнічалі выхаванню гонару за сваіх продкаў, любові да роднага краю, культурнай спадчыны свайго народа, развівалі пазнавальную актыўнасць вучняў, садзейнічалі развіццю духоўнага патэнцыялу кожнага вучня класа.

 Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне — адзін з важнейшых напрамкаў у выхаваўчай рабоце школы. Ад арганізацыі работы ў гэтым накірунку залежыць, якія каштоўнасці будуць закладзены ў сэрцах падрастаючага пакалення.

 Жанна Козел, кіраўнік метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў  Малабераставіцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *