Семінар культработнікаў і канцэрт да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД у Бераставіцы

Лента новостей

01 1 2 3 4 5 06 6 7 8 9 10На раённым узроўні Сусветны дзень прафілактыкі СНІД быў адзначаны шэрагам мерапрыемстваў.
У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД у пятніцу, 5 снежня, адбыўся семінар дырэктараў, загадчыкаў і мастацкіх кіраўнікоў клубных устаноў Бераставіччыны. Мерапрыемства гэта стала ўжо традыцыйным. У інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці па праблеме ВІЧ/СНІД установам культуры надаецца значная роля. Прафілактычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Дамах культуры і клубах, з’яўляюцца дзейсным інструментам уздзеяння на паводзіны дзяцей і моладзі, асабліва ў невялікіх населеных пунктах. Менавіта пра гэта вялася размова на чарговай сустрэчы культработнікаў. Метадыст РМЦ НТ Яна Зорына спынілася на той рабоце па прафілактыцы здаровага ладу жыцця, якая праводзілася ва ўстановах культуры на працягу года, у тым ліку і па распаўсюджванні інфармацыйнага матэрыялу па праблеме ВІЧ/СНІД сярод падлеткаў і моладзі. Адзначалася, што сёлета сярод клубных устаноў было наладжана адразу некалькі аглядаў-конкурсаў: на лепшае тэматычнае мерапрыемства і плакат-малюнак пад назвай “Здаровая будучыня – у нашых руках!”; на лепшую тэматычную канцэртную праграму “Моладзь – супраць СНІД!”. На працягу двух тыдняў члены журы ацэньвалі прадстаўленыя клубнымі ўстановамі праграмы. Вынікі агляду былі агучаны на семінары.
Лепшымі былі прызнаны тэматычныя праграмы і плакаты Пыхоў­чыцкага Дома са­цыяльна-куль­тур­ных паслуг, Мала­бера­ставіцкага ЦДК, Старадварэцкага ДКіНТ, Мака­раўскага ДНК, Эйсмантаўскага ЦДК, РДК, Алекшыцкага ЦДК.
У якасці прыкладу выкарыстання дзейсных форм культурна-асветніцкай работы з падлеткамі прысутным было прапанавана паглядзець тэматычныя праграмы, прысвечаныя прафілактыцы ВІЧ/СНІД, Макараўскага Дома нацыянальных культур і раённага Дома культуры. Аўдыторыя ў зале – старшакласнікі Вялікабе­раставіцкай СШ.
Усім прысутным была разда­дзена чырвоная стужка – сімвал разумення праблемы СНІД. Спачатку слова для выступлення было дадзена ўрачу-эпідэміёлагу, загадчыку санітарна-эпідэміялагічнага аддзела райЦГіЭ Святлане Белашовай і ўрачу-інфекцыяністу тэрапеў­тычнага аддзялення Бераставіцкай ЦРБ Людміле Дзешка. Яны яшчэ раз нагадалі падлеткам аб шляхах перадачы ВІЧ-інфекцыі, развянчалі некаторыя міфы наконт СНІД, прывялі сумную статыстыку захворвання СНІД у раёне.
Тэматычная канцэртная праграма, прапанаваная клубнымі ўстановамі, уключала песенныя нумары, выступленне агітбрыгады, пытанні віктарыны і нават флешмоб, які актыўна падтрымалі старшакласснікі. Супрацоўнікі раённага Дома кіно прадэманстравалі відэаматэрыял па прафілактыцы СНІД.
У зале была наладжана выстава плакатаў РДК і РК ГА “БРСМ” на антыснідаўскую тэматыку. У фае раённага Дома культуры ўвазе школьнікаў была прадстаўлена тэматычная кніжная выстава райбібліятэкі. Галоўная ідэя, з якой праводзіцца кампанія супраць СНІД у свеце, а таксама шэраг мерапрыемстваў на месцах – гэта асэнсаванне, што ВІЧ датычыцца кожнага. І пра гэта нельга забываць.
Святлана Ганчарова, фота аўтара

На здымку: дырэктар РМЦ НТ Алена Місюля ўзнагароджвае граматай і падарункам загадчыцу Пыхоўчыцкага ДСКП Рамуальду Пальяноўскую за адну з лепшых тэматычных праграм па прафілактыцы СНІД.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *