“Святло дзіцячых ліхтароў”

Лента новостей

Чароўны свет мастацтва зноў песціць вока сваімі фарбамі. На гэты раз колер ператварыўся ў ліхтары. “Святло дзіцячых ліхтароў”—пад такой назвай наладжана новая выстава творчых работ навучэнцаў мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Работы – а іх 85 — экспануюцца ў фае школы, дзе ў вялікай колькасці прадстаўлены тэматычныя крыніцы гэтага святла—горад, вогнішча кастра, свечкі, сонейка, месяц і бясконцая зорная ноч…
Яркі і шчыры колер дзіцячых работ нагадвае ліхтары. Кожная карціна юнага мастака выпраменьвае святло радасці, дабрыні альбо смутку і спачування.
Запрашаем жыхароў Бераставі-цы і гасцей наведаць выставу, якая будзе дзейнічаць па 16 лістапада гэтага года.

Андрэй Втарушын, выкладчык гісторыі мастацтваў
Бераставіцкай ДШМ,
фота Святланы Ганчаровай



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *