У Макараўскім яслях-садзе – сярэдняй школе навучанне арганізавана на беларускай мове, таму ўсе вучэбныя прадметы і выхаваўчыя мерапрыемствы вядуцца на роднай мове. Тым не менш святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстанове адукацыі не засталося па-за ўвагай.

Для наведвальнікаў школьнай бібліятэкі прадстаўлена выстава “З любоўю да роднага слова”. Самыя маленькія, дашкаляты, здзейснілі падарожжа ў казку “З бабулінага куфэрка”.

Вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў віктарыне “Беларуская скарбонка”, гульнявой праграме “На роднай мове размаўляем” (III клас), конкурсе “Сцяжынкамі ведаў”(IV клас). Вучні V класа запрасілі ў гульню-падарожжа “Фальклорная мазаіка”, шасцікласнікі — на свята “Гучы, наша родная мова”. На ўроках беларускай мовы праводзіліся пазнавальныя арфаграфічныя хвілікі, а на ўроках беларускай літаратуры гучалі байкі К.Крапівы, абмеркаванне “Мой Мележ…”, зачытваліся ўрыўкі з твораў І.Шамякіна. Запамінальным стала мерапрыемства для старшакласнікаў – гасцёўня “Не пакідайце ж мовы роднай”.

Вучні ІІІ-XI класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскай гульні-конкурсе “Буслік”. Члены БРСМ сабраліся разам, каб напісаць беларускамоўную дактоўку.

Цікавыя і змястоўныя мерапрыемсты ў рамках святавання дня роднай мовы садзейнічалі не толькі фарміраванню ў дзяцей павагі і любові да роднага слова, але і ўзбагацілі новымі ведамі, далучылі да духоўнай спадчыны наша народа.

Святлана Мазавецкая, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы