Ушанаванне працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу стала добрай традыцыяй у краіне, вобласці і раёне. Кожны год у адрас людзей, чые рукі пахнуць хлебам і малаком, гучаць шчырыя віншаванні, словы павагі і ўдзячнасці, для іх арганізуюцца выдатныя святочныя мерапрыемствы. Вось і 14 лістапада ў г.п.В.Бераставіца ў раённым Доме культуры адбылося цудоўнае свята. Яно нікога не пакінула раўнадушным. Рэжысёрамі мерапрыемства сталі дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Алена Місюля і рэжысёр аддзела па справах моладзі РДК Аляксандра Міцкевіч. Ушанаванне перадавікоў суправаджалася музычнымі падарункамі. Сімвалам дабрабыту і шчасця традыцыйна быў каравай з новага ўраджаю. Ім ад душы пачаставалі гасцей.
З цёплымі словамі віншавання звярнуліся да гасцей свята і сапраўдных “герояў дня”, людзей нялёгкай, але высакароднай прафесіі, старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Кадргулаў.
Пад гучныя апладысменты былі аб’яўлены пераможцы па выніках спаборніцтва сярод сельгасарганізацый за дасягненне высокіх паказчыкаў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Першае месца заняў СВК імя Варанецкага. Наш флагман атрымлівае Ганаровы пераходны сцяг Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта ўжо некалькі гадоў запар.
Другое месца заняў СВК “Алекшыцы”, трэцяе — РУСП “Масаляны”.
Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па падрыхтоўцы і правядзенні вясенне-палявых работ у 2013 годзе сярод сельгаскааператываў таксама стаў СВК імя Варанецкага. Па нарыхтоўцы кармоў у раённым спаборніцтве сярод гаспадарак перамог СВК “Макараўцы”, на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых – РУСП “Масаляны”, дзе забяспечаны паказчыкі тэмпаў росту валавога збору збожжа да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў з улікам вытворчасці збожжа на бала — гектар пасяўной плошчы.
Па ўзнаўленні статка буйной рагатай жывёлы сярод сельгасарганізацый пераможцам стала РУСП ”Масаляны”. У вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы сярод гаспадарак перамог СВК “Алекшыцы”. У вытворчасці малака 1 месца ў СВК ”Малабераставіцкі элітгас”. Пераможцам спаборніцтва сярод свінакомплексаў стаў комплекс СВК імя Варанецкага. Усе яны ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Бераставіцкага райвыканкама і прэзідыума РК беларускага прафсаюза работнікаў АПК і грашовымі прэміямі.
А Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама і прэміі былі ўручаны галоўнаму інжынеру-будаўніку СВК “Пархімаўцы” Тадэвушу Гаспадарцу, трактарысту-машыністу СВК “Цецяроўка” Аляксандру Кухарчыку, галоўнаму дыспетчару СВК “Макараўцы” Алене Жвалеўскай; граматы – загадчыку аддзела бактэрыялогіі райветстанцыі Станіславу Сідаровічу, трактарысту-машыністу СВП “АграМір” Андрэю Янучаку, галоўнаму бухгалтару аграфірмы “Стары Дворац” Алене Чарняк, ветфельчару свінакомплекса СВК “Цецяроўка” Зінаідзе Дзянісік, галоўнаму заатэхніку-селекцыянеру цэнтра селекцыі і генетыкі Сяргею Гарбачыку, галоўнаму інжынеру СВК “Макараўцы” Вячаславу Мілянкевічу, вадзіцелю ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка” Андрэю Якімовічу; Падзячныя пісьмы – вадзіцелю СВП “АграМір” Міхаілу Лычу, аграному 1 катэгорыі Бераставіцкай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Ірыне Клімуць, аператару птушкафабрыкі Наталлі Хвасцюк, сыраробу — майстру вытворчага цэха “Бераставіца” Наталлі Пакачайла, вадзіцелю філіяла “Аўтамабільны парк № 18 г.п.Бераставіца” ААТ “Гроднааблаўтатранс” Дзмітрыю Трахіміку, кіраўніку фермерскай гаспадаркі “Канстанта” Людміле Арцюхевіч, галоўнаму бухгалтару ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка” Рэгіне Зубкевіч.
Нашы землякі прымнажаюць дасягненні не толькі роднай зямлі, але і ўсёй вобласці. Іх уклад быў дастойна адзначаны. Ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама ўзнагародзілі заатэхніка-селекцыянера РУСП “Масаляны” Алену Анохіну, аператараў СВК імя Варанецкага Гражыну Лісоўскую і Наталлю Барысік, а таксама аператара Бераставіцкай птушкафабрыкі Генадзя Петуха.
За плённае супрацоўніцтва шчыра падзякавала аграрыям Бераставіччыны дырэктар ААТ “Малочны Мір” Марына Анікеева.
А Ганаровыя граматы Гродзенскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК былі ўручаны аграному-насенняводу СВК “Цецяроўка” Аляксею Ціханаву, брыгадзіру свінафермы “Даўбянкі” СВК “Пархімаўцы” Антону Цыдзіку, намесніку старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Малабераставіцкі элітгас” Таццяне Жэнгелевіч, вадзіцелю СВК «Пархімаўцы» Сяргею Курыла, Падзячныя пісьмы – старшаму камбайнеру камбайна “Лексіён” СВК імя Варанецкага Андрэю Аўтуху і камбайнеру камбайна “Лексіён” гэтай гаспадаркі Віталію Аўтуху, майстрам вытворчага навучання Бераставіцкага і Малабераставіцкага ліцэяў Станіславу Марцішэвічу і Святлане Раманчук, слесару ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка” Сяргею Майсаку, намесніку старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Макараўцы” Алесі Капіца.
Немагчыма пералічыць усіх адказных і добрасумленных працаўнікоў, уклад якіх быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі і цёплымі, сардэчнымі віншаваннямі і пажаданнямі.
Быў адзначаны ўклад ветэранаў працы, якія стаялі ля вытокаў і стварылі аснову сённяшнім здабыткам, а таксама моладзі. У адрас людзей розных пакаленняў прагучала шмат цёплых словаў.
Дзякуючы цікавай святочнай праграме, кожны госць свята атрымаў зарад дабрыні, бадзёрасці і аптымізму.
А сапраўдным нечаканым сюрпрызам для аграрыяў стала выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля з Масквы “Поющие ребята”.
Моцнага здароўя нашым землякам, далейшых плённых здабыткаў!
Ніна Наддэ, фота аўтара