“Мы школьнікамі сталі» — святочнае мерапрыемства пад такой назвай прайшло ў вучняў I класа. І хоць у першым класе толькі два вучні, але яны вельмі адказна падышлі да падрыхтоўкі свята. Дапамагалі ім бацькі і вучні V класа. Першакласнікі чыталі вершы, спявалі песні, разгадвалі загадкі, танцавалі разам са сваімі старэйшымі сябрамі, гулялі ў розныя гульні: “Збяры партфель”, “Знайдзі лішні прадмет”, “Падзялі на 2 групы”, “Падлічы”. Напрыканцы свята юным вучням былі ўручаны першыя падручнікі і своеасаблівы дакумент – “Пасведчанне вучня I класа”, які з’яўляецца доказам таго, што невялікі калектыў першакласнікаў стаў паўнапраўным членам усяго вучнёўскага калектыву Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы. Ларыса Жвалеўская, класны кіраўнік 1 класа Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы