Свята дзяцінства ў Вялікай Бераставіцы

Актуально Лента новостей

IMG_5946 IMG_5950 IMG_5956 IMG_5978 IMG_5983 IMG_5988 IMG_5994 IMG_5995 IMG_6023 IMG_6028 IMG_6030 IMG_6033 IMG_6035 IMG_6038 IMG_6040 IMG_6055 IMG_6059 IMG_6072 IMG_6080 IMG_6085 IMG_6105 IMG_6115 IMG_6118 IMG_6129“Усмешка Дзяцінства” — пад такой назвай 30 мая на адкрытай пляцоўцы лет­няга амфітэатра ў Вя­лікай Бераставіцы прай­шло раённае свята да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Яно стала прыемным падарункам маленькім жыхарам гарадскога пасёлка і дэлегацыям з усіх навучальных устаноў раёна, якія таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве.
Адкрыў святочную праграму намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Чыкун, які павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з Між­народным днём абароны дзяцей і з пачаткам летніх канікулаў, якія адкрывае гэтае цудоўнае свята, пажадаў ім прыемнага і бяспечнага адпачынку.
Ад раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ягоравіч уручыў памятныя падарункі лепшым вучням раёна – пераможцам і ўдзельнікам разнастайных раённых і школьных конкурсаў, аглядаў і спартыўных спаборніцтваў. Салодкія пачастункі былі падрыхтаваны таксама для кожнай дэлегацыі і ўдзельнікаў конкурснай праграмы.
Шмат прыемных уражанняў у маленькіх гасцей свята пакінуў і канцэрт, які быў насычаны яркімі і цікавымі нумарамі, цудоўны настрой падарылі разнастайныя гульні, якія праводзілі з дзецьмі казачныя героі.
Затым забаўляльная праграма працягнулася на тэматычных пляцоўках, якія падрыхтавалі раённы аддзел унутраных спраў, дзіцячая бібліятэка, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і аддзяленне ААТ “Белаграпрамбанк” у Бераставіцы. Арганізатары тэматычных пляцовак таксама праводзілі з дзецьмі разнастайныя віктарыны, конкурсы, гульні, уручалі прызы і сувеніры.
Вялікае захапленне, асабліва ў хлопчыкаў, выклікалі пляцоўкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і РАУС, на якіх была прадстаўлена службовая тэхніка, абсталяванне, сродкі аховы і службовая форма. У кожнага была магчымасць прымераць касцюмы выратавальнікаў, у якіх яны змагаюцца з агнём і іншымі стыхійнымі з’явамі, пасядзець за рулём пажарнай машыны.
Дапаўнялі атмасферу свята ўсімі любімыя атракцыёны і гандлёвыя кропкі з разнастайнымі цацкамі, салодкай ватай, поп-корнам і іншымі прысмакамі, якія так падабаюцца дзецям.
Закончылася свята вясёлай дзіцячай дыскатэкай.
Ірына МІКЛАШ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *