СВП «АграМір»: Стаўка на эфектыўнае развіццё

Лента новостей

IMG_4673У сельскагаспадарчым вытворчым прадпрыемстве “АграМір” філіял ААТ “Малочны Мір” стаўка зроблена на мадэрнізацыю вытворчасці, эфек­тыўнае экана­мічнае развіц­цё, клопат аб людзях. У гэтай гаспадарцы людзі жадаюць працаваць, што сведчыць аб тым, што ў яе ёсць добрая перспектыва. Сюды ахвотна ідзе працаваць моладзь.
Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, спёку ў гэтым годзе, у СВП “АграМір” адзначаны важкія здабыткі ў раслінаводстве. “Капрызам надвор’я” супрацьпастаўляюць “дыктатуру тэхналогій”, што дае свой плён. У гэтым годзе тут урадзіў рапс – яго сабралі амаль па 44 цэнтнеры з гектара, трыцікале – 62 цэнтнера з гектара. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых у сельгас­прадпрыемстве склала 59 цэнтнераў з гектара. Сучасныя агратэхнічныя прыёмы ва ўдалым спалучэнні з “чалавечым фактарам” – майстэрствам аграномаў і механізатараў – даюць добрую аддачу.

Ніна Лазавіцкая
Ніна Лазавіцкая

Механізатары ў гаспадарцы адказныя, старанныя. Аляксандр Палубінскі працаваў у розных месцах, але найбольш яму падабаецца ў СВП “АграМір”. Тут спрыяльны мікраклімат у калектыве, цёплыя адносіны да людзей дырэктара СВП “АграМір” Ніны Лазавіцкай, дастойная зарплата. Аляксандр задзейнічаны на розных відах работ. Ён з самага лепшага боку паказвае сябе на ворыве, культывацыі, нарыхтоўцы кармоў, прэсаванні сена, саломы. Якасць работ яго бездакорная. За механізатарам замацаваны трактар МТЗ-1221. Тэхніку механізатар добра даглядае, беражэ.

Юлія Гетнер
Юлія Гетнер

Займаецца трактарыст і рамонтам. Ён служыць добрым прыкладам для маладых.
Сапраўднай “изюминкой” вытворчасці СВП “АграМір” з’яўляецца цудоўны сад. Ад душы палюбавацца ім можна і вясной, калі цвітуць яблыні, і летам, і восенню, калі тут збіраюць багаты ўраджай. Прыгожыя чорныя парэчкі, духмяная маліна, карысная аронія, чырванабокія яблыкі радуюць людзей. СВП “АграМір” супрацоўнічае з фірмамі і кансервавым заводам, прадае яблыкі на восеньскіх кірмашах. Смачны і карысны натуральны сок з ароніі і яблык можна купіць у новым магазіне “Родны кут” у г.п. Вялікая Бераставіца. Такі адметны выраб стварае добрую канкурэнцыю адноўленым сокам з прывазных канцэнтратаў. Відавочна, што наша адметная прадукцыя з мясцовай сыравіны больш карысная для дзяцей і дарослых. Аграном-садавод Юлія Гетнер аддае ўсё сваё старанне і грунтоўныя веды, каб пладаводства на Бераставіччыне эфектыўна развівалася. Сваімі адносінамі да працы яна заахвочвае іншых, разам з імі стараецца на карысць гаспадаркі.

Аляксандр Палубінскі
Аляксандр Палубінскі

У вытворчасці малака ў СВП “АграМір” зрабілі стаўку на якасць сыравіны. Новая малочнатаварная ферма “Галава” прываблівае сваім сучасным выглядам, тут дагледжаная тэрыторыя, працуе зладжаны калектыў аднадумцаў. Гонар калектыву – гэта тое, што 96 працэнтаў малака за 10 месяцаў гэтага года тут здадзена гатункам “экстра”. На карову ў СВП “АграМір” надаілі 5192 кілаграмы малака, гэта дастойны паказчык на фоне рэспублікі.
З прафесійным святам вас, шаноўныя! Няхай усе працаўнікі СВП “АграМір” прымуць самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, прыемнага настрою, шчасця, далейшага эфектыўнага развіцця вытворчасці на карысць гаспадаркі і кожнай сям’і!
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *