СВП “АграМір” атрымаў спонсарскую дапамогу

Лента новостей

СВП “АграМір” атрымаў спонсарскую дапамогу – 40  індывідуальных пластыкавых  боксаў -домікаў для цялят. Купілі іх на ААТ “ИНВЕТ” у Віцебскай вобласці, а заплацілі за пакупку Бераставіцкі  і Скідальскі масласырзаводы. Жывёлаводы СВП “АграМір” шчыра ўдзячны генеральнаму дырэктару ААТ “Малочны Мір” Іосіфу Вацлававічу Шышко за паразуменне і такую дапамогу. Кожны пластыкавы бокс каштуе каля мільёна рублёў. Дагэтуль домікі для цялят у гаспадарцы былі самаробныя, драўляныя.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *