СВП “АграМір”

Лента новостей

Спецыялісты прадпрыемства
Спецыялісты прадпрыемства

Аграрый корміць, настаўнік вучыць, доктар лечыць, выратавальнік ратуе, кравец апранае… Спіс неабходных і важных прафесій можна прадоўжыць, але нельга не згадзіцца з меркаваннем, што без хлеба, які па-ранейшаму ўсяму галава, і “да хлеба”, не змаглі б людзі жыць і працаваць. Таму з нагоды прафесійнага свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі аддадзім шчырую даніну павагі людзям, рукі якіх пахнуць хлебам і малаком, і праца якіх, нягледзячы на ўкараненне сучасных тэхналогій, застаецца адной з самых нялёгкіх, а значыць, і пачэсных. Нізкі ім паклон!

Сяргей Крывяня, Дзмітрый Хілюта, Іван Барташэвіч, Андрэй Шацілоўскі, Аляксандр Супрэтка
Сяргей Крывяня, Дзмітрый Хілюта, Іван Барташэвіч, Андрэй Шацілоўскі, Аляксандр Супрэтка

Стаўка на эфектыўнае дынаміч­нае развіццё і шчыры клопат аб людзях зроблена ў СВП “АграМір”. Ствараючы добразычлівы спрыяльны мікраклімат і надзейнае “сёння”, тут клапоцяцца пра ўпэўненае “заўтра” і добрую перспектыву. Сюды ахвотна ідзе працаваць моладзь, што вельмі прыемна. Крэатыўныя маладыя спецыялісты са свежымі ведамі і сіламі – сапраўднае ўпрыгожванне дружнага калектыву, лічыць дырэктар сельгаспрадпрыемства Ніна Лазавіцкая.

Ніна Лазавіцкая
Ніна Лазавіцкая

У СВП “АграМір” мэтанакіравана павышаецца культура земляробства. Па словах галоўнага эканаміста Андрэя Аўдзеенкі, ураджайнасць збожжавых і зернебабовых сёлета тут склала амаль 49 цэнтнераў з гектара, а важкі “вал” пацягнуў на 4292 тоны. Сучасныя агратэхнічныя прыёмы ва ўдалым спалучэнні з “чалавечым фактарам” – майстэрствам аграномаў і механізатараў – даюць стабільную аддачу. “Моцнае звяно” механізатараў тут як на падбор. Напрыклад, на нарыхтоўцы кармоў з самага лепшага боку паказаў сябе вопытны механізатар Мікалай Ісар. На сваім КВК-800 ён шчыраваў на сенажаці, здатны і да іншых відаў работ. А загадчык склада Іван Барташэвіч з аператарамі зернесушыльнага комплексу Сяргеем Крывянёй, Дзмітрыем Хілютам, Андрэем Шацілоўскім і Аляксандрам Супрэткам клапоцяцца пра якасную прасушку і захоўванне вырашчанага ўраджаю.
Сапраўднай “изюминкай” вытворчасці СВП “АграМір” з’яўляецца цудоўны сад. Ад душы палюбавацца на такое багацце можна вясной, калі цвітуць яблыні, затым шчодрымі летам і восенню. Смачныя чорныя парэчкі, духмяная маліна, карысная аронія, чырванабокія сакавітыя адметных гатункаў яблыкі радуюць вока. Сёлета тут сабралі больш за 320 тон яблык, больш за 50 тон чорнай парэчкі, больш за 30 тон ароніі, больш за паўтары тоны агрэсту, адну тону 600 кілаграмаў маліны. СВП “АграМір” традыцыйна

Віктар Грабянкоў
Віктар Грабянкоў

ўжо прадае цудоўныя яблыкі на восеньскіх кірмашах. Людзі вельмі задаволены гэтым, ды і “хіміі” пры вырошчванні мясцовай вітаміннай прадукцыі выкарыстоўваецца не так многа.

Сяргей І Таццяна Канецкія
Сяргей І Таццяна Канецкія

У вытворчасці малака ў СВП “АграМір” зрабілі ўдалую стаўку на высокую якасць сыравіны. Малочнатаварная ферма “Галава” прываблівае сваім сучасным выглядам, тут дагле­джаная тэрыторыя, працуе зладжаны калектыў. Гонар калектыву – гэта тое, што 97,6 працэнта малака за 10 месяцаў гэтага года здадзена гатункам “экстра”. На карову ў СВП “АграМір” надаілі 5290 кілаграмаў малака, гэта больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Валавы надой дасягнуў 4079 тон.

 Мікалай Ісар
Мікалай Ісар
 Андрэй Аўдзеенка
Андрэй Аўдзеенка

Людзі – галоўны “ка­пітал” гаспадаркі. Ся­мей­ная пара Таццяны і Сяргея Канецкіх аддала жывёлагадоўлі не адзін дзясятак гадоў. Жывуць яны ў вёсцы Шаляпкі, на мясцовай ферме і пачала ў маладосці працаваць аператарам машыннага даення Таццяна. Каровы тады ўтрымліваліся ў памяшканнях на прывязі, а зараз на новай ферме “Галава” ўмовы ўтрымання жывёлы значна палепшыліся. Чысціня,

Ірына Пашынская, Алена Мілашэўская і Сяргей Хоха
Ірына Пашынская, Алена Мілашэўская і Сяргей Хоха

захаванне “залатых правіл” даення і кармлення малочных карміцелек дазваляе атрымліваць высакаякасную сыравіну. Аператары машыннага даення Ірына Пашынская і Алена Мілашэўская клапоцяцца пра жывёлу, як пра ўласную, а сачыць за тэхналагічным працэсам дапамагае ім слесар Сяргей Хоха. Пахваліць за адказныя адносіны да справы можна і тэхніка-асемянатара Уладзіміра Кліменку, а таксама жывёлавода фермы “Бераставіца” Віктара Грабянкова. Немагчыма пералічыць усіх добрасумленных працаўнікоў сельгаспрадпрыемства, няхай ім спадарожнічаюць новыя поспехі!
Ніна Наддэ, фота аўтара

***

Уладзімір Кліменка
Уладзімір Кліменка

Адміністрацыя і прафкам СВП “АграМір”
шчыра віншуюць ветэранаў працы і працаўнікоў з прафесійным святам! Прыміце пажаданні моцнага здароўя, прыемнага настрою, шчасця, далейшага эфектыўнага развіцця вытворчасці на карысць гаспадаркі і кожнай сям’і!
Урожаи удаются пусть на славу,
Народ обогащайте и державу!
Пусть умножаются плоды труда,
Здоровы и счастливы будьте всегда!

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *