СВК “Пархімаўцы”: Папрацавалі з прыбыткам

Лента новостей

У жніво парадаваў і рапс. Старшыня СВК Уладзімір Анішчык задаволены: больш як 50 центнераў з гектара!

Для працаўнікоў СВК “Пархімаўцы” сёлетні сельскагаспадарчы год – прыбытковы. Пра гэта сведчаць асноўныя вытворчыя паказчыкі калектыву пад кіраўніцтвам старшыні Уладзі-міра Сяргеевіча Анішчыка. За 10 месяцаў рост валавай прадукцыі склаў 111,4% пры заданні 108. Ураджайнасць збожжавых – 57,7 ц/га. Значна ўмацавалі сёлета кармавую базу. На ўмоўную галаву жывёлы назапашана 28,3 ц кармавых адзінак, намнога павялічана нарыхтоўка сіласу. Парадавала бульба – 531 ц/га.
Такі вынік дасягнуты стараннем і спецыялістаў, і механізатараў. Сярод лепшых тут называюць Аляксандра Карпуця, які на “Джон Дзіры” засявае збожжавыя палеткі, камбайнера Сяргея Бычкоўскага, вадзіцеля Сяргея Курылу, механізатараў Сяргея Навасада, Мікалая Сторажава, Франца Клімовіча, Віктара Маслоўскага, на дапрацоўцы збожжа новага ўраджаю – Уладзіміра Букаса, Мікалая Міхальскага, Юрыя Ярмоліка.
Машынна-трактарны парк кааператыву папоўніўся сучаснай тэхнікай: набыты збожжаўборачны камбайн КЗС-1218, энерганасычаны трактар МТЗ-3022, тэлескапічны пагрузчык “Амкадор-527”, аўтамабіль МАЗ і інш.
На новы ўзровень выйшла жывёлагадоўля. Рэнтабельнасць малочнай галіны, да прыкладу, – 59,4%.

Аператар па адкорму свіней Святлана Сыраквашына

Надой на корову ўзрос на 452 кг і склаў 5345 кг малака. А на ферме “Данілкі” (загадчык Ларыса Леанард) прадуктыўнасць статка – 6831 кг. Даярка ж гэтай фермы Надзея Яхшыева мае ўсе шанцы надаіць сёлета больш як 7500 кг малака ад каровы.

Аператары машыннага даення кароў Люцыя Фядорчанка і Людміла Новікава на новай вуліцы аграгарадка

Добрыя ў сельгаскааператыве прывагі на адкорме быкоў, дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы, свіней. Тон у працы тут задаюць

Механізатар Аляксандр Карпуць

Святлана Сыраквашына, Вікторыя Кабанёк, Вольга Купец, Галіна Рожка, Ірына Бондар і іншыя. Працягваецца мадэрнізацыя вытворчасці: у верасні завершана рэканструкцыя МТФ «Даўбянкі».
З прафесійным святам вас, працаўнікі сельгаскаапертыву! Ваша праца – самая важная, самая патрэбная!

Марыя Драпеза, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *