Будаўніцтва аграгарадкоў удыхнула ў нашы вёскі новае жыццё. З’явіліся цэлыя вуліцы жылых дамоў, дзе навасёлы – маладыя сем’і, у якіх падрастаюць дзеці. І ў паўсядзённых вытворчых клопатах кіраўнікі сельгаскааператываў не забываюцца пра юных землякоў. Пры Доме культуры і вольнага часу аграгарадка Пархімаўцы, напрыклад, працуюць розныя гурткі, аматарскія аб’яднанні, удзельнікамі якіх з’яўляюцца школьнікі. І старшыня сельгаскааператыва У.С. Анішчык ідзе насустрач інтарэсам і пажаданням гурткоўцаў. Для экскурсій і паездак спецыяльна выдзяляецца аўтобус сельгаскааператыва. Дзеці пабывалі, да прыкладу, у Гродзенскім драматычным тэатры, у заапарку, іншых цікавых мясцінах абласнога цэнтра. А зусім нядаўна яны вярнуліся з цікавай паездкі ў лялечны тэатр, аквапарк і “Хату мастака”. Уражанняў, фотаздымкаў прывезлі мноства!
— Мы, работнікі Дома культуры і вольнага часу, дзеці і іх бацькі вельмі ўдзячны старшыні кааператыва за такую ўвагу,–кажа дырэктар гэтай установы Ірына Дзярнейка.
Марыя ДРАПЕЗА