СВК «Малабераставіцкі элітгас»: Колас важкі, нягледзячы на спёку…

Лента новостей

Алег Міхальчык
Алег Міхальчык

Шчодра аддзячыла за клопат зямля ў гэтым годзе раслінаводам з СВК “Ма­лабераставіцкі элітгас” – яравая і азімая пшаніца тут дала па 83 і 84 цэнтнеры з гектара, а ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых склала 74 цэнтнеры з гектара. Ураджайнасць цукровых буракоў у сярэднім у гэтай гаспадарцы 440 цэнтнераў з гектара. У гэтым сельгаскааператыве дастаткова эфектыўнай сучаснай тэхнікі — 13 зернеўборачных камбайнаў, 2 буракаўборачных і 2 бульбаўборачных.

Умелыя рукі механізатараў і майстэрства гэтага зладжанага “моцнага звяна” служыць залогам таго, што і далей гэтая гаспадарка бу­дзе эфектыўна развівацца.
Механізатар Алег Мі­халь­­чык вярнуўся ў род­­ныя мясціны пасля зака­нчэння Бераставіцкага праф­тэх­вучылішча. Хлопец не шукаў шчасця далёка ад тых мясцін, дзе нарадзіўся. Пачынаў юнак з уборкі саломы і дагэтуль памятае свой першы працоўны дзень, а першы трактар яго быў МТЗ-80. Майстэрства прыходзіць паступова, а трактар “прывыкае” да клапатлівых чалавечых рук. За 20 гадоў працы на ніве гаспадаркі шмат работ перарабіў Алег, і кожны раз стараўся ўсё выканаць, як мага лепш. Зараз за ім замацаваны айчынны

Алег Садаўнічы
Алег Садаўнічы

трактар сучаснай мадэлі МТЗ-952, а нядаўна механізатар добра папрацаваў на ўборцы бульбы на камбайне КК-2170. Такой сучаснай тэхнікай можна залюбавацца, працаваць на ёй – адно задавальненне. Уборка бульбы з дапамогай камбайнаў дапамагла значна зменшыць долю цяжкай ручной працы. За дзень убіраў Алег па 2 гектары, радаваўся другому хлебу. Механізатар гэты – добры сем’янін і шматдзетны бацька – у яго чацвёра дзяцей, тры дзяўчынкі і хлопчык.
Цікава было пагутарыць і з трактарыстам Алегам Садаўнічым. Ён таксама любіць сваю прафесію. Як і яго цёзка, закончыў вучылішча ў Бераставіцы і вярнуўся на сваю малую радзіму. Першы свой працоўны дзень хлопец правёў на ворыве, было яму нялёгка. Першы трактар Алега быў МТЗ-1221. Змена механізатара доўжыцца па 10 і больш гадзін.
– Зараз у мяне камфортны трактар “Джон Дзір” з камп’ютарам, — гаворыць Алег. — У кабіне можна паслухаць радыё, музыку. Але за якасцю ворыва ці сяўбы пастаянна трэба сачыць.

Валянцін Хакала
Валянцін Хакала

— А прыемна бачыць засеянае, “сваё поле”, калі яно пачынае зелянець? – цікаўлюся.
— Безумоўна! – з лагоднай усмешкай адказвае механізатар. – Гэта адно з самых прыемных адчуванняў, яно дае маральнае задавальненне ад сваёй работы.
Так жа прыемна мне было пагутарыць і з меха­нізатарам участка Паплаўцы Валянцінам Хакала. На ворыве, на сяўбе ён сапраўдны майстар сваёй справы, заслужыў шчырую павагу ў калектыве. Сын Валянціна таксама выбраў сельскагаспадарчую прафесію – вучыцца ў Жыровіцкім каледжы, так што ў іх ужо склалася працоўная аграрная дынастыя.
Як і ў іншых гаспадарках, у “элітгасе”, акрамя раслінаводства і вырошчвання элітнага насення збожжавых і бульбы, робяць стаўку на малако. Валавы надой тут за 10 месяцаў гэтага года дасягнуў 77442 цэнтнеры, на карову надой склаў 6475 кілаграмаў малака.
Мне давялося пагутарыць з загадчыцай малочнатаварнай фермы “Малая Бераставіца” Ірынай Хоха. Тут утрымліваецца з дойным статкам 1800 галоў

Калектыў малочнатаварнай фермы “Малая Бераставіца”
Калектыў малочнатаварнай фермы “Малая Бераставіца”

жывёлы. Ірына з цеплынёй гаворыць пра свой калектыў. З самага лепшага боку паказваюць сябе жывёлаводы Юрый Сунелік, цялятніцы Таццяна Данік, Ларыса Віцецкая, Вольга Сідаровіч, ветсанітар Максім Карпач, слесар малочнага абсталявання Віктар Козік і многія іншыя.
Усе працаўнікі СВК “Мала­бераставіцкі элітгас” няхай прымуць самыя шчы­рыя віншаванні з пра­фесійным святам! Няхай спадарожнічаюць ім моцнае здароўе, радасць, бадзёрасць, прыемны настрой, удача, умацоўваецца дабрабыт гаспадаркі і кожнай сям’і!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *