Самы галоўны падарунак у Год кнігі

Актуально Лента новостей

Калектыў раённай бібліятэкі

Сёлетняе прафесійнае свята для супрацоўнікаў раённай цэнтральнай бібліятэкі і дзіцячага філіяла – асаблівае. Дзень бібліятэк тут сустракаюць у абноўленым пасля рамонту, прыгожым і сучасным інтэр’еры. І, безумоўна, з узнёслым настроем, творчым уздымам і новымі планамі на будучыню.

Рамонт бібліятэкі стаў для яе наведвальнікаў сапраўдным сюрпрызам у Год кнігі. Разумеючы важную ролю бібліятэкі як адукацыйнага, культурнага, інфармацыйнага цэнтра, раённыя ўлады падтрымалі ідэю абнавіць памяшканне дзіцячай і раённай бібліятэк, ва ўсякім выпадку тыя залы, дзе вядзецца абслугоўванне чытачоў. Такім чынам, за лета былі адрамантаваны абанементныя і чытальныя залы дзіцячай і раённай бібліятэк, фае і калідоры. Была заменена падлога, з’явілася новая столь і асвятленне, сцены пафарбаваны ў прыемныя светлыя адценні. Абанементная зала дзіцячай бібліятэкі і фае прыгожа аздобілі аркі. Удала дапоўнілі інтэр’ер дывановыя дарожкі і жалюзі. У абноўленыя пакоі набылі і новую сучасную мэблю – выставачныя сцелажы, сцелажы для газет і часопісаў, кафедры і г.д. З іх дапамогай інакш “заігралі” кніжныя выставы і экспазіцыі. Напрыклад, экспанаты птушак, падараваныя ў свой час райінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дзіцячай бібліятэцы, занялі ганаровае месца ў “жывым вугалку”. У абанементнай зале раённай бібліятэкі з’явіліся новыя кніжна-ілюстрацыйныя экспазіцыі пад назвамі “Захаваная памяць стагоддзяў” і “З гісторыі бібліятэк”. Тут таксама прыйшліся да месца работы мастака Мікалая Жлабовіча, на якіх адлюстраваны колішнія мясціны ці збудаванні бераставіцкай зямлі і сучасныя куточкі Бераставіччыны. У чытальнай зале пашырылася экспазіцыя “Бераставіччына: людзі, падзеі, час”. А на другім паверсе чытачоў прымушае спыніцца вельмі цікавая выстава фатаграфій пачатку ХХ стагоддзя пад назвай “Фотаімгненні для нашчадкаў”. Гэта таксама новы праект бібліятэкі.
– У такіх умовах вельмі прыемна працаваць,– гаворыць дырэктар Бераставіцкай ЦБС Таццяна Дзмітрыеўна Марцішэвіч. – Шмат станоўчых водгукаў мы чуем і ад чытачоў, якія, наведваючы нас сёння, адзначаюць сучасны выгляд, зручнасць і ўтульнасць бібліятэчных залаў. Таму мы

Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі

кажам дзякуй за гэта Бераставіцкаму райвыканкаму і аддзелу культуры, а таксама непасрэдна тым людзям, чыімі рукамі быў зроблены рамонт. У Год кнігі і да Дня бібліятэк мы і нашы чытачы атрымалі цудоўны падарунак!
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *