“Самаробны цуд” у музеі Вавёркі ў Бераставіцы

Лента новостей

img_1031На навагоднія і калядныя святы звычайна прыпадае ўсплёск творчасці – прычым, як сярод дарослых, так і сярод дзяцей. Гэта і не дзіўна. Самыя любімыя святы, іх прыгожыя сімвалы, цуды зімовай прыроды натхняюць на розныя выдумкі і фантазіі, тым больш што сёння ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці не злічыць розных тэхнік выканання. У раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» было вырашана падтрымаць творчасць юных. Сумесна з музеем Вавёркі,  аддзеламі адукацыі, спорта і турызма  і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама раённай арганізацыі РГА «Беларускі  Чырвоны Крыж»  сярод выхаванцаў дзіцячых садкоў і школьнікаў быў праведзены конкурс пад назвай “Самаробны цуд”.
img_1002 img_1003 img_1004 img_1006 img_1007 img_1010 img_1013 img_1015 img_1017 img_1018 img_1019 img_1037 img_1038 img_1039Арыгінальныя навагоднія кампазіцыі, ёлкі, цацкі, фігуркі жывёл, і, у прыватнасці, сімвалы Вялікай Бераставіцы і 2017-га года – Вавёрка і Певень, снегавікі і іншыя святочныя ўпрыгожанні – усяго 32 работы даслалі на конкурс установы адукацыі. Убачыць іх, дарэчы, можна на выставе, нала­джанай у музеі Вавёркі (на здымку). Тут і ўласнаручныя дзіцячыя творы, і сумесныя сямейныя вырабы, і падзелкі гурткоўцаў пад кантролем і пры дапамозе кіраўнікоў. Пры стварэнні сапраўдных навагодніх “цудаў” выкарыстоўваліся розныя дэкаратыўныя матэрыялы – папера, ніткі, крупы, тканіна, вата. І тэхнікі выканання таксама прадстаўлены розныя – аплікацыі з паперы, саломкі і салёнага цеста, вышыўка, пляценне з паперы і г.д.
Усе работы вельмі прыгожыя, цікавыя, незвычайныя. Аднак па ўмовах конкурсу лепшымі прызнаны дзве з іх – пано з пластыліну “Вавёрка-прыгажуня” васьмігадовага выхаванца Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Міхаіла Мартыновіча з г.п.В.Бераставіца (кіраўнік Таццяна Дудзінская) і кампазіцыя “Да нас прыходзіць Новы год”, створаная сумесна членамі сям’і выхаванкі Вяліка­бераставіцкага яслі-сада Дар’і Смактуновіч. Шэраг работ занялі другое і трэцяе месцы.
Кожны ўдзельнік выставы-конкурсу “Самаробны цуд”, якая, дарэчы, будзе доўжыцца да Старога Новага года, атрымаў ад арганізатараў дыплом і салодкі падарунак.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *