Рэспубліканскае першынство ў Гомелі

Лента новостей

У перыяд з 21 па 23 кастрычніка ў Гомелі праходзіла першынство Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 1994-95 гадоў нараджэння—навучэнцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву. Сярод 27 каманд дзяўчат і 36 каманд юнакоў, якія ўдзельнічаюць у гэтых прэстыжных рэспубліканскіх спабор-ніцтвах, былі прадстаўлены таксама каманды нашага раёна — ДЮСШ аддзела адукацыі і ДЮСШ прафсаюзаў. Юныя спарт-сменкі ДЮСШ аддзела адукацыі паказалі дастаткова высокі ўзровень падрыхтоўкі і занялі 5-е агульнакаманднае месца.
Чэмпіёнкамі першынства ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Аксана Каспярчук (ДЮСШ аддзела адукацыі) і Крысціна Цан (ДЮСШ прафсаюзаў). Другое месца заняла Вераніка Эйсмант, а Вольга Пабярэцкая стала пятай у сваёй вазе. Абедзве спартсменкі—выхаванкі ДЮСШ аддзела адукацыі.
Зборная каманда юнакоў ДЮСШ аддзела адукацыі заняла 11-е агульнакаманднае месца. У асабістым заліку вызначыліся Аляксандр Іядкоўскі і Павел Вербель, якія занялі трэція пазіцыі ў сваіх вагавых катэгорыях. А выхаванец ДЮСШ прафсаюзаў Андрэй Карпач стаў чэмпіёнам першынства ў сваёй вазе.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *