Рэалізуюць сябе на ніве адукацыі

Лента новостей

Алена Кажанеўская, Наталля Шмароўская, Таццяна Даніловіч і Таццяна Славецкая
Алена Кажанеўская, Наталля Шмароўская, Таццяна Даніловіч і Таццяна Славецкая

Сёння, бадай, няма той сферы дзейнасці, у якой бы не маглі рэалізаваць сябе жанчыны. Ужо нікога не здзіўляе жанчына-праграміст, жанчына-вадзіцель ці нават жанчына-вайсковец. Дык што ўжо гаварыць пра сферу адукацыі, якая традыцыйна была і застаецца “жаночай”. На плячах педагогаў ляжыць важная місія выхавання і навучання падрастаючага пакалення, а значыць – адказнасць за будучыню нашай краіны. І гэтую нялёгкую ношу нясуць у пераважнай большасці менавіта жанчыны.
У Канюхоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе таксама з 19 педагагічных работнікаў 16 — жанчыны. Кожная са сваім характарам, сваім падыходам да вучняў, сваім жыццёвым вопытам, але ўсе яны адзінадушныя ў імкненні прывіць сваім выхаванцам лепшыя чалавечыя якасці і даць ім грунтоўныя веды.
Больш за дзесяць гадоў працуюць у школе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Кажанеўская і настаўніца пачатковых класаў Таццяна Даніловіч. Па словах дырэктара Канюхоўскага ясляў-сада-СШ Андрэя Шчукі, гэта вопытныя спецыялісты, якія карыстаюцца аўтарытэтам у калег і павагай у вучняў.
А вось Наталля Шмароўская і Таццяна Славецкая яшчэ зусім нядаўна прыступілі да працы ў гэтай навучальнай установе. Наталля Мікалаеўна – малады спецыяліст, былая выпускніца школы, другі год працуе тут настаўнікам-дэфектолагам. Таццяна Мікалаеўна — у мінулым клубны работнік, з гэтага навучальнага года яна педагог-арганізатар і музычны кіраўнік Канюхоўскага ясляў-сада-СШ. З яе прыходам школа істотна змянілася ў “музычным плане”, адзначае дырэктар, запрацавалі новыя гурткі, на якасна вышэйшым узроўні вя­дзецца падрыхтоўка разнастайных мерапрыемстваў і святаў.
Ды і наогул, увесь педагагічны калектыў школы старанна і адказна выконвае ўскладзеныя на яго функцыі. Ну а з нагоды свята ўсім жанчынам як Канюхоўскага ясляў-сада-СШ, так і іншых навучальных устаноў – самыя цёплыя словы ўдзячнасці за самаадданую працу на ніве адукацыі.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *