Родная старонка – крыніца аздараўлення

Лента новостей

Сёлета дзеці-інваліды аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Дружба”, які дзейнічаў на базе Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. В.Бераставіца, былі прыцягнуты да ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечанных Году малой радзімы.

На працягу ўсёй змены вучні былі ўцягнуты ў калейдаскоп розных падзей, кожны дзень меў сваю назву і быў  напоўнены новымі ўражаннямі.  

Варта вылучыць мерапрыемствы, якія прайшлі асабліва паспяхова: падарожжа “Па гістарычных мясцінах роднага пасёлка”, конкурс малюнкаў “Беражы прыроду роднага краю”, выстава-віктарына “У гасцях у кнігі”.

Побач з фізкультурна-аздараўленчымі, працоўнымі мерапрыемствамі ў лагеры праводзіліся пазнавальныя і творчыя, накіраваныя на выхаванне любові да малой радзімы. Цікавымі, карыснымі і незабыўнымі былі экскурсіі па гарадскому пасёлку, да гістарычных помнікаў, у сквер і на возера, наведванне  ўстаноў культуры. У музеі Вавёркі дзеці пазнаёміліся з прадметамі культуры і побыту нашага краю, з гісторыяй пасёлка, з яго сімволікай. У музеі “Спадчына” Бераставіцкага ліцэя — з летапісам вучэбнай установы, а таксама з этнаграфіяй, ткацтвам і вырабамі  з саломы. У раённай   бібліятэцы дзеці прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Бераставіца — мой родны край”,   даведаліся аб узнікненні друкаванай кнігі, удзельнічалі ў конкурсах, а таксама наведалі выставу “Зямля мая беларуская”.

Час, які дзеці правялі ў лагеры, ім вельмі спадабаўся і запомніўся.

Дарэчы, падвоз у лагер, аплата   пуцёвак, іх аздараўленне  адбыліся дзякуючы кіраўніцтву ПГУП “Сакавік” (дырэктар З.М. Глякоўская) і ІП С.В. Горбач, якія прадставілі нашым дзецям-інвалідам магчымасць атрымаць не толькі зарад бадзёрасці, здароўя і добрага настрою, але і набыць новыя веды аб гісторыі і культуры роднай бацькаўшчыны.

Ірына Курмель, дырэктар дзіцячага аздараўленчага лагера “Дружба”

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *