Раённыя спаборніцтвы па валейболу: спаборнічалі школьнікі

Лента новостей

Раённыя спаборніцтвы па валейболу сярод юнакоў і дзяўчат у рамках спартакіяды па месцы жыхарства вызначылі лепшыя каманды ў гэтым відзе спорту ў сёлетнім навучальным годзе. Матчавыя сустрэчы праходзілі на базе Малабераставіцкай СШ і дзяржаўнага прафесійнага ліцэя перапрацоўчай прамысловасці. Удзел у іх прынялі 16 каманд юнакоў і дзяўчат. Па выніках гульняў пераможцамі сталі: сярод юнакоў—каманды Макараў-скага ДС-СШ (1-е месца), Вялікабераставіцкай СШ (2-е месца), Вялікаэйсмантаўскай СШ (3-е месца); сярод дзяўчат—каманды Вялікаэйсмантаўскай СШ (1-е месца), Макараўскага ДС-СШ (2-е месца), Вялікабераставіцкай СШ (3-е месца).

…і працоўныя
калектывы

Малабераставіцкая СШ і дзяржаўны прафесійны ліцэй перапрацоўчай прамысловасці прымалі ў сябе таксама прадстаўнікоў працоўных калектываў. За званне лепшых у валейболе змагаліся 13 каманд мужчын і жанчын. Каманда мужчын райаддзела па надзвычайных сітуацыях удзельнічала ў падобных спаборніцтвах упершыню. І выступілі выратавальнікі дастойна, узняўшыся на трэцюю прыступку спартыўнага п’едэстала. А першую і другую пазіцыі занялі адпаведна каманды СВК “Пархімаўцы” і СВК “Малабераставіцкі элітгас”.
У жанчын лепшымі прызнаны каманды СВК імя Варанецкага (1-е месца), СВК “Малабераставіцкі элітгас” (2-е месца) і РУСП “Масаляны” (3- е месца). Усе пераможцы ўзнагароджаны граматамі аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, а чэмпіёны—яшчэ і грашовымі прэміямі.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *