Выконваючы абавязкі дырэктара Раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Алекшыцы” Валерый Паўлюкевіч:
– Працаваць у сельскай гаспадарцы – значыць аддаваць зямлі цяпло сваіх рук, клапаціцца пра жывёлу, укладваць сваю душу ў любімую справу, адказна адносіцца да працы, якая стала ўжо сэнсам жыцця. Нашы працаўнікі – менавіта такія. Пералічыць лепшых немагчыма, таму што ў агульным выніку ўклад кожнага неацэнны і важкі.
Да свайго прафесійнага свята мы падышлі з добрым настроем. Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі – асаблівы для кожнага, хто звязаны з аграпрамысловасцю. Нашы працаўнікі і ветэраны па праву могуць лічыць сябе героямі, бо яны штодзень карпатліва і плённа працуюць дзеля развіцця роднай гаспадаркі, нашага раёна і краіны ў цэлым.
Лета, якое прайшло, запомнілася анамальнымі ўмовамі надвор’я: напачатку засухай, а потым надзвычай дажджлівымі, вільготнымі перыядамі. Аднак гаспадарцы ўдалося выйсці з няпростай сітуацыі з гонарам і … з вялізным запасам кармоў. Замест мінулагодніх 16 тысяч тон зялёнай масы кукурузы сёлета нарыхтавана 28 тысяч. Кукурузы на зерне сабрана ў дзесяць разоў больш мінулагодняга паказчыка. Амаль удвая больш – цукровых буракоў.
Дзякуючы старанням калектыву на ўсіх звёнах вытворчага ланцугу, разумнаму планаванню работы, захаванню тэхналагічнай, вытворчай і працоўнай дысцыпліны, мы, апраўдваючы сваю спецыялізацыю – жывёлагадоўля мяса-малочнага напрамку, захоўваем упэўненыя пазіцыі сярод сельгаспрадпрыемстваў-лідэраў раёна, вобласці і рэспублікі.
Складана і цяжка ў любой справе. Галоўнае – працаваць, і тады ўсё атрымаецца. Наш калектыў складаецца з людзей працавітых, якія разумеюць, што без поўнай самааддачы немагчымы станоўчы вынік. І за гэта хачу сказаць усім вялікі дзякуй. У нас з вамі самая высокая місія – мы забяспечваем харчовую бяспеку краіны. І гэтым трэба ганарыцца.
Святлана Ганчарова, фота аўтара
***
Шаноўныя працаўнікі раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства
“Алекшыцы”, нашы ветэраны!
Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Ваша праца неверагодна цяжкая, але вы выбралі гэты шлях, дорачы людзям магчымасць карыстацца шырокім асартыментам самых розных прадуктаў харчавання.
Самыя шчырыя пажаданні ў ваша прафесійнае свята! Няхай здароўе не падводзіць, планы ажыццяўляюцца, а мары спраўджваюцца!
Адміністрацыя, прафкам