“Раёнка” – мая верная спадарожніца”

Лента новостей

IMG_1667Рыхтуючы юбілейны выпуск нашай газеты, мы не маглі не ўспомніць і пра тых людзей, для каго яна ствараецца – нашых чытачоў і верных падпісчыкаў. Многія з іх выпісваюць “Бераставіцкую газету” амаль што на працягу ўсяго свайго жыцця. Аб гэтым мы не раз чулі, калі прымалі падпісныя квітанцыі на розыгрыш прызоў ад “раёнкі”. Пра гэта гаварыў мне і Леанід Плоцкі (на здымку), подкрэсліваючы, што заўсёды выпісвае нашу газету адразу на паўгода. Таму напярэдадні 70-гадовага юбілею “раёнкі” я вырашыла сустрэцца з ім, каб пачуць ад нашага пастаяннага чытача яго бачанне таго, як развівалася і змянялася “Бераставіцкая газета” на працягу свайго існавання, папрасіць яго выказаць свае прапановы і пажаданні для будучых нумароў нашай газеты. Але якім было маё здзіўленне, калі Леанід Эдуардавіч прынёс на сустрэчу фотоаздымкі калектыву рэдакцыі канца 50-х гадоў мінулага стагоддзя – часу, калі ён сам працаваў у раённай газеце. Прызнаюся, аб гэтым я не ведала, і гэта стала для мяне прыемнай нечаканасцю.
— Я прыйшоў працаваць у рэдакцыю раённай газеты “Знамя Советов” у 1956 годзе, — расказаў Леанід Эдуардавіч. – Рэдактарам у той час 0999 099 99быў Уладзімір Хонцар, а сама рэдакцыя размяшчалася ў старым будынку па вуліцы Чырвонаармейскай. Праўда, ужо вялося будаўніцтва цяперашняга будынка рэдакцыі і праз хуткі час мы пераехалі на новае месца. Я працаваў літработнікам, фактычна, гэта карэспандэнт па-сучаснаму. На старонках газеты я асвятляў тэмы, якія датычыліся сферы адукацыі і культуры. Разам са мной працавалі ў той час Яўгеній Парфёнаў, адказны сакратар, Ігар Давідовіч, загадчык аддзела сельскай гаспадаркі, памятаю таксама сваіх калег Міхаіла Трушка і Міхаіла Давыдзіка.
Леанід Эдуардавіч дастаў фота­здымак 1957 года, на якім ён сфатаграфаваны з карэктарам Юрыем Рубінскім і наборшчыцай Кацярынай Ярмошанка, на другім здымку гэтага ж года разам з імі яшчэ і адказны сакратар Яўгеній Парфёнаў, машыністка Ала Дзямідзік, галоўны бухгалтар Вера Касцюкевіч.
На здымку 1958 года мой суразмоўца паказвае работнікаў рэдакцыі і друкарні Анатолія Ада­міка, Уладзіміра Скуратовіча, Яўгенія Станкевіча, Соф’ю Лагада і Іосіфа Плікуса.
З настальгіяй ён пачынае ўспа­мінаць, як нялёгка было працаваць у той час, калі ўсю работу даводзілася выконваць уручную, як па літарцы набіралася кожнае слова, а потым ноччу друкавалася газета.

Але тым не менш, раённая газета ў тыя часы таксама была на вышыні, адзначыў Леанід Эдуардавіч, нават успомніў, што рэдакцыя заняла першае месца ў вобласці, а ён сам атрымаў пуцёўку ў санаторый у Парэчча і добрую прэмію.
У рэдакцыі Леанід Плоцкі пра­цаваў да 1963 года, пасля ліквідацыі Бераставіцкага раёна ён яшчэ некалькі месяцаў паездзіў у Свіслач, у аб’яднаную рэдакцыю газеты “Заветы Ільіча”, а потым паступіў у Магілёўскі педагагічны інстытут і ўжо надалей звязаў сваё жыццё з прафесіяй настаўніка.
Але з раённай газетай ён ніколі так, па сутнасці, і не растаўся. Яна заставалася яго вернай спадарожніцай усё жыццё.
— Калі выпісваеш “раёнку”, то заўсёды будзеш у курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца на Бераставіччыне, — кажа Леанід Эдуардавіч. – Тым больш, што цяпер вы больш шырока асвятляеце розныя сферы жыцця. Мы раней пісалі пераважна пра партыйнае і калгаснае жыццё, а цяпер на старонках “Бераставіцкай газеты” знойдзеш матэрыялы і пра людзей, і пра ўсе нашы арганізацыі і прадпрыемствы, прачытаеш, дзе і калі праходзілі разнастайныя мерапрыемствы. Мне падабаецца, што надаецца ўвага выхаванню духоўнасці людзей, што друкуюцца матэрыялы рэлігійнага характару. Люблю пачытаць віншаванні, бо заўсёды сустракаюцца знаёмыя імёны, з задавальненнем разгадваю красворды, гэта добрая трэніроўка для памяці, выклікаюць цікавасць і пазнавальныя матэрыялы.
Леанід Эдуардавіч пажадаў калектыву рэдакцыі творчых поспехаў і надалей заставацца інфармацыйным веснікам раёна, які чакаюць у кожным доме.
Ірына Міклаш,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *