Вось і наступілі такія доўгачаканыя школьныя канікулы. А разам з імі распачалі сваю дзейнасць і прышкольныя лагеры. Гэтай вясной яны ладзяцца на базе Паплаўскага, Кватарскага ДС-БШ, Канюхоўскага, Макараўскага і Масалянскага ДС-СШ. Алекшыцкая школа прымае ў сваіх сценах выхаванцаў ДЮСШ. Лагеры будуць наведваць вучні дзвюх узроставых катэгорый: пачаткоўцы 6-10 гадоў і вучні сярэдніх класаў ва ўзросце 11-13 гадоў.
Цэлы тыдзень–з 26 сакавіка па 1 красавіка–вучні школ могуць з карысцю і задавальненнем бавіць свой час у лагерах, дзе для іх будуць арганізаваны розныя спартыўныя мерапрыемсты і кінавідэапрагляды.
“Ярмарка прафесій”
У суботу, 20 сакавіка, у Слоніме на базе раённага Дома культуры адбылася абласная “Ярмарка прафесій”. Звычайна месцам правядзення гэтага прафарыентацыйнага мерапрыемства з’яўляўся абласны цэнтр, у гэтым жа годзе быў абраны менавіта Слонім.
Удзел у мерапрыемстве прынялі і вучні нашага раёна — у прыватнасці, Вялікабераставіцкай і Малабераставіцкай сярэдніх школ, гімназіі пасёлка Пагранічны. На “Ярмарцы” ўвазе будучых выпускнікоў 9-11 класаў былі прапанаваны самапрэзентацыі навучальных устаноў сістэмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, у тым ліку і Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя і Малабераставіцкага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя перапрацоўчай прамысловасці.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ