Радуйцеся, нарадзіўся Збавіцель!

Лента новостей

Словы Анёла, які абвяшчае Божае Нараджэнне, мы прымаем у гэтым годзе з асаблівай радасцю і надзеяй. Мы адчуваем сябе “народам, які ходзіць у цемры”, аб якім гаворыць прарок Ісая ў чытанні, якое распачынае літургію Слова на Божае Нараджэнне. Цемра, якая з’яўляецца ў нашым жыцці, прымае формы вялікай блытаніны ў маральнай сферы і абыякавасці ў сферы веры. Зло спрабуе дараўняцца да дабра, хлусня да ісціны, адмаўленне ад каштоўнасцей – да прагрэсу і сучаснасці. Цемра завалодала розумамі некаторых людзей, нават веруючых. Менавіта таму Папа Бенедыкт XVI абвясціў гэты год Годам веры, каб мы, веруючыя людзі, штодзённа давалі сведчанне нашай веры, каб мы, як пастухі, якія сустрэлі Езуса ў ноч Божага Нараджэння, сведчылі аб Ім, Богу Любові, паўсюль:
-і ў нашых дамах – каб яны былі аазісамі пакою, згоды і добразычлівасці;
-і ў працы – каб мы яе адказна выконвалі;
-і ў школе – каб вера дзяцей божых была відавочнай.
Няхай таямніца Божага Нараджэння раз’ясніць цемру і адновіць у нашай свядомасці Бога, які ёсць і любіць нас, прагне нашага развіцця і шчасця.
Няхай Марыя, Іосіф і Немаўля, якое ляжыць у яслях, дапамогуць нам знайсці вялікае шчасце, якім для чалавека з’яўляецца сям’я, якая нараджае дзяцей і выхоўвае іх на годных грамадзян.
Будзем пільнымі, мудрымі, будзем маліцца і даваць сведчанне веры.
З гэтым роздумам перасылаю вам, браты і сёстры, сардэчныя святочныя пажаданні на Божае Нараджэнне 2012 года.
а.Вальдэмар Слота, дэкан Бераставіцкага дэканату



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *