Работа спорыцца ў СВК “Малабераставіцкі элітгас”

Лента новостей

У СВК “Малабераставіцкі элітгас” першы ўкос перайшоў на другую палову. Перашкодзілі трохі дажджы, але зараз надвор’е наладзілася. Скасіць трэба 400 гектараў люцэрны, 1000 – яжы і цімафееўкі. Травы выраслі добрыя. А парадаваў працаўнікоў у гэтым сезоне новы шыроказахопны айчынны валкастваральнік “ГРЛ – 9,6”, які ўзяты гаспадаркай у лізінг. Ён падобны на імпартны “Міленіум”, працуе эфектыўна, захоплівае за адзін праход да 15 метраў сенажаці. Рады скошанай падвяленай травы зграбаюцца ў адзін вялікі валок, а кормаўборачны камбайн “Нью – Холанд”, якім кіруе Уладзімір Шыдлоўскі, здрабняе масу і ўносіць кансервант. На адвозцы заняты механізатары Сяргей Анісеня і Алег Садаўнічы. Новыя “граблі” даверылі Аляксандру Хабцу, ён добра спраўляецца з новым агрэгатам. А ўсяго валка­стваральнікаў у “элітгасе” зараз 4. Новы айчынны ніколькі не саступае імпартным, паколькі ў тых шырыня захопу меншая.
Карацей кажучы, тэхніка выдатная і людзі працуюць старанна.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *