Фінал раённай піянерскай пазнавальнай гульні “Усё на свеце цікава” адбыўся 19 красавіка на базе гімназіі аг.Пагранічны.
Гульня накіравана на прыцягненне цікавасці вучняў 5 – 8 класаў да піянерскай арганізацыі, да яе мінулага і сучаснасці, а таксама дапамагае рэалізаваць на практыцы піянерскую праграму дзейнасці “Гульня – справа сур’ёзная”.
Папярэднічаў фіналу завочны тур гульні, які праходзіў з кастрычніка па красавік у піянерскіх дружынах раёна. Ён уключаў у сябе тры туры гульні, падчас якіх піянерскія атрады рассказвалі пра сябе, пра свае цікавыя справы, удзельнічалі ў віктарыне па аповесці А.Гайдара “Цімур і яго каманда” і прадстаўлялі свае “Справы Добрых Сяброў”. Чакала ўдзельнікаў гульні і завочнае падарожжа па Беларусі, і даследаванне “Адкуль пайшлі назвы нашых вёсак”, і віктарына “На віражах піянерскай гісторыі”, і іншыя не менш цікавыя заданні.
Перад пачаткам фінальнай гульні старшыня раённага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Таццяна Таберка падвяла вынікі завочнага тура і ўзнагародзіла піянерскія атрады, якімі дабіліся ў ім найбольшых поспехаў. Грамату за перамогу атрымаў атрад “Дружныя рабяты” Макараўскага ясляў-сада-СШ, другое месца занялі “Шукальнікі” Кватарскага ясляў-сада-БШ, трэцім стаў піянерскі атрад “Полымя” гімназіі аг.Пагранічны.
Восем лепшых піянерскіх атрадаў раёна сустрэліся ў фінале гульні, каб непасрэдна перад журы паказаць свае арганізатарскія здольнасці і лідарскія якасці, падзяліцца планамі і задумкамі, а таксама здзівіць усіх знаходлівасцю і эрудыцыяй.
Першы конкурс фінальнай гульні называўся “Дазвольце прадставіцца”. Падчас яго каманды ў творчай форме прадстаўлялі візітку-прывітанне і расказвалі пра свае піянерскія справы. Наступнае выпрабаванне, якое чакала ўдзельнікаў фіналу, — конкурс “Па старонкам піянерскай гісторыі”. У ім атрады ў пісьмовай форме адказвалі на пытанні па гісторыі піянерскай арганізацыі і Статуту БРПА.
У час конкурсу “На гульнявой хвалі” фіналістам неабходна было арганізаваць гульню з залам, зацікавіць ёй равеснікаў, стварыць адпаведны эмацыянальны настрой. Гэты конкурс нікога не пакінуў абыякавым, забаўляльнай праграмай былі ахоплены ўсе ўдзельнікі мерапрыемства.
Не менш цікавым атрымаўся і наступны конкурс — “Рэклама”, падчас якога прадстаўнікі каманд рэкламавалі прадметы, не ведаючы, што знаходзіцца ў руках у вядучых.
Завяршылася фінальная гульня экспромтам – творчым конкурсам — за кароткі час яе ўдзельнікам трэба было напісаць невялікае апавяданне на зададзеную тэму.
Па выніках усіх конкурсаў перамогу ў фінале раённай піянерскай пазнавальнай гульні “Усё на свеце цікава” атрымаў піянерскі атрад “Падарожнікі” Паплаўскага ясляў-сада-БШ. Другое месца заняў атрад “Дружныя рабяты” Макараўскага ясляў-сада-СШ, трэцяе – піянерскі атрад “Полымя” гімназіі аг.Пагранічны.
Пераможцы і прызёры фінальнай гульні ўзнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі аддзела адукацыі райвыканкама.
Ірына Міклаш, фота аўтара
большое спасибо)
Добавила))
а где фото победителей?