Дзень друку—гэта свята не толькі журналістаў, работнікаў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, паліграфістаў, але і пазаштатных аўтараў, і ўсіх нашых чытачоў, хто з нецярпеннем чакае кожны свежы нумар газеты.
Журналісты “раёнкі ” імкнуцца трымаць руку на пульсе жыцця Бераставіччыны. І вялікую дапамогу ў гэтым аказваюць пазаштатныя аўтары, якія паведамляюць нам інфармацыю з месцаў, даючы магчымасць раённай газеце быць больш змястоўнай і цікавай. Першыя пробы пяра давяраюць выданню нашы юныя карэспандэнты і пачынаючыя паэты.. Без сумнення, калі не было б у “раёнкі” пазаштатных аўтараў, газета не вызначалася б такой разнастайнасцю матэрыялаў. Нашы актыўныя памочнікі на працягу многіх гадоў супрацоўнічаюць з рэдакцыяй і заўсёды гатовыя расказаць на старонках газеты пра цікавага чалавека, падзяліцца ўражаннямі аб прайшоўшым мерапрыемстве ці аб выпадку з жыцця. Менавіта яны дапамагаюць газеце заўсёды быць у курсе самых цікавых па-дзей. І “Бераставіцкая газета”, як і любое друкаванае выданне, жыве і развіваецца, дзякуючы зваротнай сувязі—пісьмам чытачоў і матэрыялам пазаштатных аўтараў.
З пачатку года па пошце ў рэдакцыю паступіла звыш 125 пісьмаў. Прыемна, што нашы чытачы ідуць у нагу з часам. Многія з іх актыўна карыстаюцца магчымасцямі электроннай пошты, а таксама сайта “Бераставіцкай газеты”, пакідаючы там свае водгукі на публікацыі, якія ўсхвалявалі іх, або задаюць нам пытанні. Прыйшлася па душы чытачам і наша новая рубрыка “Рэплікі чытачоў”.
Сёння друкаваным выданням даводзіцца канкурыраваць з электроннымі сродкамі масавай інфармацыі, але, згадзіцеся, жывую газету чытаць больш цікава. Калі яе трымаеш у руках, то інфармацыя ўспрымаецца лепш, чым з манітора камп’ютара.Напярэдадні свята друку мы дзякуем усім, чыя праца дапамагае нараджэнню і распаўсюджванню друкаванага слова. Дзякуй пазаштатным аўтарам за супрацоўніцтва. Жадаем вам здароўя, радасці, дабрабыту і творчых поспехаў!
***
Зеркало района
“Бераставіцкая газета” – это зеркало нашего района. Она снабжает нас, читателей, достоверной информацией о событиях в стране, районе, а материалы под рубрикой «Вопрос – ответ», интервью с руководителями различных служб и организаций помогают получить полезную информацию из разных областей жизни, необходимую для практического применения.
Газета – это еще и учитель, и пропагандист передового. В ваших силах помочь всем нам в том, чтобы окружающая нас действительность вызывала только положительные эмоции. Это показ не только всего лучшего и передового, но и тех негативных моментов, которые мешают в нашей повседневной жизни, причем, не ради критики, а для их скорейшего искоренения
В ваш профессиональный праздник хочу пожелать дальнейших творческих успехов, реализации всех ваших замыслов и начинаний. Крепкого вам здоровья.
Лариса ЕВДОКИМОВА, г.п. Б.Берестовица
***
З арыенцірам на перспектыву
Думаю, не памылюся, калі скажу, што “Бераставіцкую газету” з нецярпеннем чакаюць многія. Яна інфармуе насельніцтва аб падзеях і фактах з жыцця раёна, знаёміць з цікавымі землякамі.
Вядома, адкрываючы раённую газету, кожны, у першую чаргу, шукае навіны і матэрыялы са сферы сваёй прафесійнай дзейнасці, артыкулы аб знаёмых людзях. І асабіста мне прыемна, што на старонках “Бераставіцкай газеты” адлюстроўваецца не толькі работа раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, але і асноўныя накірункі маладзёжнай палітыкі, друкуюцца матэрыялы аб маладых людзях, допісы юных аўтараў.
Гэта выклікае інтарэс моладзі да раённай газеты, а значыць, выданне набывае чытачоў на перспектыву.
Хацелася б бачыць нашу “раёнку” ў колеры, спадзяюся, што з цягам часу яна такой стане.
Напярэдадні прафесійнага свята хачу падзякаваць журналістам рэдакцыі за інфармацыйнае забеспячэнне жыцця раёна, пажадаць творчых поспехаў, цікавых тэм і “вострага” пяра, а таксама новых падпісчыкаў.
Святлана ВАЎЧОК,
першы сакратар райкама БРСМ
***
Пытанні чытачоў
Непакоіць
адсутнасць агароджы
“Чаму няма агароджы ля возера з боку тратуара ў цэнтры Вялікай Бераставіцы? Гэта ж небяспечна, асабліва для дзяцей.”
Для чаго ў хлебе ёд?
“Навошта ў бераставіцкі хлеб-“кирпичик” і батоны дадаюць ёд-казеін? Чалавек, лічу, павінен сам выбіраць, у якой колькасці і якім чынам яму ўжываць ёд? Некаторым людзям хлеб з дабаўленнем ёду і ўвогуле не рэкамендаваны, напрыклад, тым, у каго ёсць гіперфункцыя шчытападобнай залозы…”
***
Верш з канверта
Мая
Беларусь
Беларусь! Мая Беларусь!
Як жа я цябе люблю!
Беларусь! Мая матуля!
Без цябе жыць не змагу.
Як ты цудоўна і прыгожа
У блакіце рэк сваіх, азёр,
Прастор засеянага збожжа,
У пышнай зелені сасновы бор.
Па ўсёй краіне і не злічыш
Прыгожых усіх тваіх мясцін.
Няма нідзе такіх лясоў вялікіх,
Няма нідзе такіх нізін.
Мне вельмі хочацца, мой краю,
Цябе ў песнях праслаўляць.
І вершаванымі радкамі
Цябе да шчасця заклікаць!
Рамуальда Пальяноўская, в.М.Эйсманты
***
Душэўная патрэба жывых
Радаўніца – язычніцкае веснавое свята ўсходніх славян, звязанае з культам продкаў, дзень памінання памерлых. Называлі яго таксама радуніца, радуніцкія дзяды. Памінальны абрад адбываўся непасрэдна на могілках у аўторак на “правады” (пасля- велікодны тыдзень). Навукоўцы паходжанне слова “Радаўніца” выводзяць ад розных слоў: ад ведыйскага radanh (ахвярадаўства), літоўскага rauda (галашэнне), ад агульнаславянскіх слоў “род”, “радзіцца”, “радавацца”, ад імя міфічнага бога Рады і г.д.
На Радаўніцу кожная сям’я ішла памінаць родзічаў спачатку ў царкву, а потым на могілкі, дзе прыводзілі ў парадак магілы блізкіх. Рассцілалі на насыпе абрус і пачыналі памінальную трапезу, якая нагадвала старажытную язычніцкую трызну. Крыху стравы (фарбаваныя яйкі, куццю, мяса і інш.) пакідалі “для мёртвых”. Правядзенне абрадавых рытуалаў на Радаўніцу калісьці накіроўвалася на тое, каб задобрыць душы продкаў, заслужыць іх садзеянне ў жыцці і гаспадарцы.
Трывалае існаванне Радаўніцы ў наш час тлумачыцца душэўнай патрэбай жывых ушанаваць памяць памерлых. Яшчэ ў пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя наш раён пры падтрымцы РК КПБ адзін з першых аднавіў абрад памінання памерлых — Радаўніцу. І ў наш час, што вельмі радуе, гэта традыцыя падтрымліваецца.
“Не раздзімайце, буйны ветры, былінкі кволыя па свеце. Трымай дзяцей, зямная нетра! Гадуй заступнікаў суквецце! Разгушкай голас чалавечы ўвысь, бязмежная прастора! Хай зазірне ў вочы Вечнасць, каб не душыла сэрца змора! Гайдай, зямелька, жытні колас – святую будучыню веку. Круціся, божых летаў кола! Не дай загінуць чалавеку. Не дай спустошыць людзям душы – аберажы, кара зямная! Гаючай повязі не рушце Зямлі і Неба! Заклінаю! Не рушце пругкай ніткі лёсу, вятры залётныя, чужыя… Тут заснавала Вечнасць кросны. Бягуць вясельныя сцяжыны. Жыццё бярэ вытокі з болю і нараджэнне смерці стоіць… Імкні, світальная дарога! Надзея крылы развінае. Святла айчыннага парогу не растапчыце… Заклінаю!”
Уладзімір Пуцілоўскі, г.п.В.Бераставіца
***
Что скрывает «кэмпа» на Свислочи?Уважаемая редакция! Историю, которую я предлагаю вашему вниманию, мне впервые поведал мой старший брат Николай Стуканов в далёком 1957 году (в то время—учитель Клепачской школы). Брат от одного из местных жителей узнал, что после ухода немцев из региона, в деревню Клепачи, со стороны станции «Берестовица» (ныне посёлок Пограничный), выехал немецкий легковой автомобиль и остановился на берегу реки Свислочь у места, известного среди местного населения и, особенно, у рыбаков как «кэмпа». Из машины вышли три немецких офицера. Что-то расспросив у жителей деревни, они покатили вручную автомобиль по «кэмпе» против течения реки и остановились у изгиба реки около самого глубокого места. Затем, к изумлению наблюдавших за этим манёвром жителей, столкнули автомобиль в реку. По единодушному мнению очевидцев, это было сделано неслучайно. Немцы таким путём пытались скрыть то, что находилось в машине.
Мой брат проработал в школе до 1978 года. Я часто посещал его в деревне Клепачи, где он проживал вместе со своей семьёй. Во время последнего визита к нему, летом 1957 года, брат рассказал мне эту историю. По свежим следам от услышанного мы (брат, дочь брата Лариса и я) отправились на рыбалку на «кэмпу», на то место, где, якобы, был затоплен автомобиль. Он действительно находился на глубине примерно 2,5 метра и легко прощупывался шестами. Брату рассказали, что один из рыбаков, забрасывая спиннинг, зацепил крючком за автомобиль и, пытаясь освободить крючок, оторвал от машины какой-то фрагмент. Больше сведений о затопленной машине и её дальнейшей судьбе у меня нет.
Уважаемые читатели! Я обращаюсь ко всем, кто что-нибудь знает о данной истории—к жителям окрестных деревень, сторожилам, краеведам. Прошу сообщить информацию, при её наличии, мне по адресу: 220068, г.Минск, ул.Гая, д.17, кв.30 или в редакцию.
Александр Стуканов, ст.преподаватель
исторического факультета БГУ
***
Вниманию читателей!
Напоминаем, что связаться с нами вы можете, написав по адресу: г.п.Б.Берестовица, ул.Советская, 13 или позвонив по телефону 2-14-65 (отдел писем).
Вы можете также высказать собственное мнение по тем или иным проблемам, задать интересующий вас вопрос или оставить свою реплику и через SMS-сообщения на номер + 375293999357 (Velcom) мобильного телефона редакции или в новой рубрике «Вопрос-ответ» сайта «Бераставіцкай газеты» на www.beresta.by.
Добро пожаловать на нашу электронную страницу!
Ждём ваших сообщений!
Падрыхтавала Святлана Ганчарова