Пульс АПК Бераставіцкага раёна

Лента новостей

У раслінаводстве
На 16 верасня гэтага года азімых збожжавых у гаспадарках раёна пасеяна 66% ад запланаванага, па вобласці – 63%. У лідарах Смаргоншчына – 74%.
Убрана 40% бульбы, па вобласці такі паказчык – 38%. Ураджайнасць другога хлеба на Бераставіччыне складае 305 ц/га, па Гродзеншчыне — 253. Абагнаў наш раён па ўраджайнасці толькі Шчучынскі. Там збіраюць па 358 цэнтнераў бульбы з гектара.
Убіраюцца цукровыя буракі. На Бераставіччыне іх убрана 16%, па вобласці–14%. Ураджайнасць па нашым раёне — 465 ц/га, па вобласці—468. Усіх абагнаў Гродзенскі раён – там 605 ц/га.
У нашым раёне проса ўжо ўбралі, ураджайнасць яго вышэйшая за сярэднеабласную — 46,4 цэнтнера з гектара і 34,7 адпаведна. А найбольш урадзіла гэтая культура на Мастоўшчыне – 55,4 цэнтнера з гектара.

У жывёлагадоўлі
Пераможцам штомесячнага спаборніцтва сярод раёнаў вобласці ў вытворчасці малака за жнівень стаў наш раён. Шчыра віншуем жывёлаводаў!
А на 16 верасня рост валавога надою з пачатку месяца на Бераставіччыне склаў 9% да адпаведнага перыяду мінулага года, што з’яўляецца лепшым паказчыкам сярод раёнаў вобласці. Сярэднеабласная лічба – 2%. У дзень ад каровы ў сярэднім у нас надойваюць 18,5 кілаграма, па Гродзеншчыне–13,99. Наперадзе толькі Гродзенскі раён – там 18,9.
Паляпшаецца ў нас і якасць малака. З пачатку месяца на 16 верасня ў раёне гатункам “экстра” здадзена 24% сыравіны, а на такі ж час мінулага года было 14%. Так трымаць!
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *