Пульс АПК Бераставіцкага раёна

Лента новостей

У земляробстве
Будзем з грэчкай, будзем з просам. На 29 жніўня грэчкі ў раёне абмалочана 21%. А па ўраджайнасці гэтай каштоўнай культуры Бераставіцкі раён на першым месцы ў вобласці – 21,5 цэнтнера з гектара. Добра папрацавалі нашы земляробы. Так трымаць! Урадзіла і проса. Убралі яго 60%. Ураджайнасць 63,3 цэнтнера з гектара. Абагнаў нас па гэтаму паказчыку толькі Мастоўскі раён – там 78,8. Каб яшчэ гэтыя крупы ды і нядорага можна было б набыць на традыцыйным восеньскім кірмашы! З асабліва пільных работ, а такімі можна лічыць усе ў сельскай гаспадарцы, хочацца выдзеліць сяўбу азімых збожжавых. Яна вядзецца добрымі тэмпамі. Дзякуй Богу, надвор’е спрыяе.

У жывёлагадоўлі
Радуюць і жывёлаводы раёна. Па таварнасці “белага золата” на 29 жніўня Бераставіччына на першым месцы ў вобласці – 94%. Шчыра віншуем! Паказчык па Гродзеншчыне – 87%. На гэтую ж дату валавы надой у раёне складае 107% у параўнанні з мінулым годам. Гэта таксама лепшы паказчык па вобласці. На 200 грамаў узрос і сярэднясутачны надой і склаў 18,8 кілаграма. Абагнаў нас толькі Гродзенскі раён – там сярэднясутачны паказчык 19,2 кілаграма.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *