На вясенніх школьных канікулах у нашай бібліятэцы была праведзена прэзентацыя новых кніг для дзяцей. Гэта мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай літаратуры. Праводзілася яно ў тым ліку і для вучняў 4-га класа, якія разам са сваёй настаўніцай Алай Лявонцьеўнай Сыс часта наведваюць бібліятэку. Я заўсёды дапамагаю ім у выбары кніг. Раю пачытаць што-небудзь цікавае і пазнавальнае.
Вось і на гэты раз дзеці з задавальненнем трымалі ў руках навінкі дзіцячай літаратуры, якія нядаўна атрымала бібліятэка. Усе выданні прыгожыя, багата ілюстраваныя, з пазнавальным и захапляючым зместам. Юным чытачам новыя кніжкі спадабаліся, і яны з радасцю ўзялі іх чытаць на канікулы. Дарэчы, за мінулы год Масалянская сельская бібліятэка атрымала 333 экзэмпляры кніг і часопісаў для дзяцей.
Ірына Канеўская, бібліятэкар Масалянскай СБ
На здымку: вучні 4-га класа Масалянскай СШ